• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша

АФІША

Адкрыццё мастацкага праекта Ігара Кашкурэвіча

Пачатак: 09.09 (16:00)
Канец: 09.09 (16:00)
Беларускі саюз мастакоў
(Мінск, вул. Я.Коласа 29а)
Google

9 верасня (чацвер) 2021 года ў 16.00 у Беларускім саюзе мастакоў (вул. Я.Коласа 29а) у рамках фестывалю «Арт-Мінск-2021» адбудзецца адкрыццё мастацкага праекта Ігара Кашкурэвіча «Размова з духам камня».


На адкрыцці можна будзе не толькі пазнаёміцца з новым праектам вядомага беларускага мастака ў дворыку Беларускага саюза мастакоў, але ў выставачнай зале ўбачыць яго раннія работы, а таксама трапіць на перформанс, які падрыхтаваны аўтарам спецыяльна для «размовы з духам камянёў».

Ідэя зрабіць скульптурны праект у дворыку Беларускага саюза мастакоў — былой майстэрні народнага мастака, вядомага беларускага скульптара А.Бембеля — нарадзілася ў Ігара Кашкурэвіча некалькі месяцаў таму. Цягам летніх дзён мастак працаваў на адкрытым паветры, шукаючы вобразы сваіх скульптур праз форму прыродных камянёў. Імкнучыся захаваць велічны дух камянёў, вельмі асцярожна і далікатна ён ператвараў іх, дадаваў характар, чалавечае аблічча, настрой. Ствараў новую гісторыю, якая б не супярэчыла старажытнай сутнасці валуноў і стасавалася з прыродным асяроддзем навокал. І сёння ў кожнага гледача ёсць магчымасць прайсціся па мастацкім дворыку ў суправаджэнні аўтара, каб паглыбіцца ў надзвычай цікавую эмацыянальную атмасферу мастацкага праекта, дакрануцца да своеасаблівага рытуалу — дыялогу аўтара з камянямі.

КАРОТКАЯ БІЯГРАФІЯ 

Ігар Кашкурэвіч — выпускнік Мінскага мастацкага вучылішча і Беларускага дзяржаўнага тэатральна-мастацкага інстытута, вучыўся ў Васіля Шаранговіча, Паўла Любамудрава, Уладзіміра Савіча, Людмілы Кальмаевай. Пачынаў як графік. Аднак афіцыйнае мастацтва не цікавіла маладога мастака, хутка ён захапіўся скульптурай, інсталяцыямі, перформансамі.

Ігар Кашкурэвіч адносіцца да першага пакалення сучасных беларускіх мастакоў, чые погляды сфармаваліся на ідэях андэграўнду. Адным з першых ён пачаў праводзіць у Беларусі перформенсы і ствараць інсталяцыі. Першым маніфестам Ігара Кашкурэвіча былі жывапіныя палотны плакатна-метафарычнай характару. Даследаванні ў галіне знака прымусілі яго звярнуцца да творчасці Казіміра Малевіча. У сумесных з Людмілай Русавай перформансах і станковых творах 1988–1990 гадоў ён паспрабаваў сінтэзаваць ідэі Малевіча і стварыць новую мадэль, ўвасабляючы ўніверсальную метадалогію творчасці знакамітага авангардыста. 

Пазней, ужо ў Германіі, мастак не займаўся працэсуальнымі формамі мастацтва. Ён засяродзіўся на працы выключна як скульптар і як жывапісец. 

Менавіта ў Берліне Ігар Кашкурэвіч распачаў працу з валунамі, прынесенымі ледавікамі ў Еўропу са Скандынавіі шмат тысячагоддзяў таму. Мастак лічыць творчым нават працэс пошуку каменя: «Я знаходжу камень, гладжу яго, разглядаю. І калі ён мне кажа: „Давай паспрабуем. Можа, я і паддамся табе“, я пачынаю працаваць. Некаторыя камяні не паддаюцца і нават расколваюцца. Тады даводзіцца прасіць прабачэння ў прыроды». 

Скульптуры І.Кашкурэвіча — прыродныя валуны, ужо кранутыя разцом. З камянёў, як з вечнасці, выглядаюць чалавечыя фігуры і асобы. Скульптурныя аб’екты Кашкурэвіча ўпрыгожваюць нямецкі горад Франкенберг. Два скульптурныя аб’екты пад назвай «Нараджэнне сусвету» стаяць каля берлінскага Цэнтра экалогіі. «Кожны камень, — запэўнівае мастак, — чакае свайго ўвасаблення. Кожны чакае сваю вечнасць». Творы Ігара Кашкурэвіча знаходзяцца ў калекцыях Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь, Беларускага саюза мастакоў, Музея сучаснага выяўленчага мастацтва ў Мінску, мастацкай галерэі «Арсенал» у Беластоку (Польшча).

Паводле прэс-рэлізу


« Папярэдняя падзея
Наступная падзея »

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Гурт NaviBand выпусціў новы сінгл з украінскай спявачкай Tayanna. Паслухайце, як нашы мовы гучаць разам
    • «Цяпер у мяне ёсць месца, дзе я магу быць шчырай і не думаць пра тое, каб выжыць»: актрыса Святлана Зелянкоўская адкрыла ў Варшаве тэатр-студыю
    • «Застаецца толькі спадзявацца, што мы ўсе яшчэ зайграем разам». Музыка Аляксандр Казакевіч пра вымушаны пераезд і пра тое, як граць адначасова ў чатырох гуртах
    • Каго хаваў пад маскамі сваіх герояў Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч?
    • Лявон Вольскі: Прадаць гітару ды ўладкавацца грузчыкам у гіпермаркет – калі дазволяць
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип