«Праектуючы мемарыялы. Нікога не хачу пакрыўдзіць...»: анлайн-лекцыя пра культуру памяці

23.02.2022 18:30 - 20:00 анлайн Бясплатнае

23 лютага урбаністычная ініцыятыва «Добры горад» кліча на лекцыю Марыны Сяменчанка, прысвечаную праблемам захавання гістарычнай памяці ў помніках і мемарыялах.



Дата: 23 лютага

Час: 18.30 (час мінскі)

Месца: анлайн

У грамадскіх прасторах нярэдка сутыкаюцца інтарэсы і светапогляд розных сацыяльных груп. А ў такіх грамадскіх прасторах, як месцы памяці, гэтыя сутыкненні могуць быць асабліва балючымі.

Верагодна, па гэтай прычыне іх праектаваньне патрабуе іншага ці проста больш уважлівага падыхода, больш глыбокіх ведаў кантэкста, больш шчыльнага кантакту з мэтавымі аўдыторыямі.

На прыкладзе беларускіх і замежных месц памяці лектарка Марына Семенчанка раскажа:

— як дамінуючая культура памяці вызначае знешні выгляд мемарыялаў;

— як ацэньваюць мемарыялы, і якія з іх можна лічыць «удалымі»;

— ці можна спраектаваць мемарыял, не закрануўшы чыіхсьці пачуццяў, і ці патрэбна да гэтага імкнуцца.

Для удзелу запоўніце, калі ласка, форму рэгістрацыі.


Вам можа быць цікава

Выстава Веранікі Віткоўскай і Рыгора Віткоўскага «Падарожжа ў лета» ў Мінску

11.06.2026 18:00 - 09.08.2026 18:00 галерэя Шчамялёва (вул. Рэвалюцыйная, 10)

Выстава «Кропка ўваходу» ў Варшаве

09.07.2026 10:00 - 23.07.2026 18:00 Музей Вольнай Беларусі (Foksal 11)

Выстава «Аляксандр Семілетаў: Першы з дынастыі» ў Мінску

09.07.2026 18:00 - 18.08.2026 19:00 Нацыянальны мастацкі музей (галоўны корпус) (Леніна, 20)

Спектакль «Дарожныя прыгоды Віты» ў Познані

25.07.2026 (16:00 - 17:00) Барак Культуры (al. Marcinkowskiego 21)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ