«Прагрэсіўная рэвалюцыя. Паміж практыкай і ўтапічнымі гарызонтамі». Дыскусія ў Берліне

19.04.2022 19:00 - 21:00 тэатр «HAU Hebbel am Ufer» (Stresemannstr. 29) Бясплатнае

19 красавіка ў Берліне ладзяць дыскусію, прысвечаную беларускім пратэстам і руху супраціву як такому.



Дата: 19 красавіка

Час: 19.00 (час мясцовы)

Месца: тэатр «HAU Hebbel am Ufer», Stresemannstr. 29, Берлін

Пры якіх абставінах узнікаюць такія пратэсты, якія адмаўляюцца ад гвалтоўных метадаў? Чаго яны дасягаюць? Прагрэс, бесперапынны працэс ці рэгрэс? Дзе знаходзіцца іх адпраўная кропка, і які іх канчатковы пункт прызначэння? Як зразумець дысананс паміж практыкай мірных пратэстаў і іх утапічнымі гарызонтамі? Гэтыя пытанні будуць абмяркоўвацца прымяняльна да розных частак свету і палітычных сістэм.

У дыскусіі возьмуць удзел беларуская даследчыца Вольга Шпарага, рэжысёрка і пісьменніца Луіза Меер, Бёррыс Неэ, каардынатар Міжнароднай даследчыцкай групы па аўтарытарызме і контрстратэгіі (IRGAC) Фонду Розы Люксембург.

Мадэратарка — Таня Арцімовіч.


Вам можа быць цікава

Лекцыя пра фатаграфію і арт-медытацыя ў Гродне

04.04.2026 16:00 - 05.04.2026 18:00 Выставачная зала (вул. Ажэшкі, 38)

Вербніца ў Азярцы

05.04.2026 (14:00 - 15:00) Музей народнай архітэктуры і побыту

Ян Яраш і Міхаіл Радунскі ў Варшаве

26.04.2026 (20:00 - 22:00) беларускі клуб Stand Up Lokal (Noakowskiego 16)

Palina ў Лісабоне

30.04.2026 (20:00 - 22:00) Republica da Musica (R. do Centro Cultural 29)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ