Вербніца ў Азярцы

05.04.2026 14:00 - 15:00 Музей народнай архітэктуры і побыту 16 BYN
У нядзелю, 5 красавіка, у музеі народнай архітэктуры і побыту ў Азярцы — Вербніца.

Вербная нядзеля — асаблівае свята, напоўненае традыцыямі і сімваламі.

У гэты дзень людзі асвячаюць галіны вярбы, а пасля асвячэння было прынята біць адзін аднаго вярбой з рознымі пажаданнямі: «Хвароба ў лес, здароўе ў косці».

Людзі верылі, што гэтым можна надаць чалавеку здароўе і жыццёвую моц.

У хрысціянскай традыцыі гэты дзень звязаны з уваходам Езуса ў Іерусалім, дзе яго віталі пальмавымі галінкамі.

Вас чакае:

  • Асвячэнне галінак вярбы
  • Майстар-клас па ўпрыгожванні вярбы
  • Традыцыйныя абрады, якія звязаны з асветленай вярбой
  • Цікавае апавяданне пра значэнне Вербнай нядзелі

Квіткі: для дарослых — 16 рублёў, студэнтам, школьнікам і навучэнцам навучэнцаў — 8 рублёў, дашкольнікам уваход вольны.



Вам можа быць цікава

Дадатковы канцэрт NAVIBAND у Сопаце

06.04.2026 (19:00 - 21:00) Teatr BOTO (Bohaterów Monte Cassino 54B)

Лайтовы ў Мінску

10.04.2026 (19:00 - 21:00) прастора «Рэха» (пр-т Незалежнасці, 95 к. 5)

Піт Паўлаў у Вільні

10.04.2026 (19:00 - 20:30) Alaus Namai (Goštauto 8)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ