Прэм'ера фільма «Смеласць» рэжысёра Аляксея Палуяна ў Кутаісі

19.12.2021 18:30 - 18:30 рэстаран «სახლში At Home» (Nikitin Street, 7) Бясплатнае

Культурніцкая арганізацыя Kontaktobana запрашае на прэм’еру фільма «Смеласць» рэжысёра Аляксея Палуяна, які намінаваны на прэмію Оскар 2022 года ў катэгорыі дакументальных фільмаў. Фільм ужо быў паказаны на шматлікіх фэстывалях: Berlinale, CPH:DOX, Hot Docs, Visions du Réel і IDFA.


Дата: 19-га снежня.

Час: 18.30.

Месца: рэстаран «სახლში At Home», Nikitin Street, 7, Kutaisi.

Фільм «Смеласць» пра смелы і мірны супраціў трох акцёраў Беларускага Свабоднага тэатра, да пачатку і падчас пратэстаў, якія распачаліся ў Беларусі пасля абвяшчэння вынікаў прэзідэнцкіх выбараў, і прапануе глыбокі асабісты погляд на сённяшнюю Беларусь.

Фільм на беларускай/рускай мове з субтытрамі на ангельскай мове. 

Працоўная мова дыскусіі — ангельская з перакладам на грузінскую.

Паказ фільма і панэльныя дыскусіі будуць праходзіць на адкрытым паветры. Арганізатары мерапрыемства забяспечаць гасцей смачным супам, пледамі і гарачай гарбатай, але мы рэкамендуем вам апрануцца вельмі і вельмі цёпла!

З улікам новых COVID-рэгуляцый кожнаму госцю неабходна мець Green Pass.

Трэйлер і дадатковая інфармацыя:kontaktobana.org/courage


Вам можа быць цікава

Інсталяцыя #FramedInBelarus у Празе

11.06.2026 19:00 - 14.09.2026 19:00 Нацыянальная галерэя Прагі (Вялікая зала), палац кірмашоў (Dukelských Hrdinů 530/47,)

Выстава «Кучараўкі, розы, гайстры — цацкі» ў Заслаўі

27.06.2026 16:00 - 02.08.2026 17:00 Музейна-выставачны комплекс (вул. Рынкавая, д. 4)

Выстава «Паэзія звычайнага. Прыгажосць простых рэчаў» у Магілёве

02.07.2026 10:00 - 13.09.2026 17:00 Музей В. К. Бялыніцкага-Бірулі (вул. Ленінская, 37)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ