ПРЭМ’ЕРА! Купалаўцы граюць спектакль «Гісторыя Юдзіфі» ў Любліне

24.06.2023 - 25.06.2023 19:00 - 21:00 Centrum Kultury w Lublinie (Krakowskie Przedmieście 19) ад 30 злотых

Гэтымі выходнымі, 24 і 25 чэрвеня Купалаўцы, граюць у Любліне свой свежанькі спектакль «Гісторыя Юдзіфі» паводле п’есы беларускага драматурга Сяргея Кавалёва, біблейскіх тэкстаў і бэкетаўскіх маналогаў!



 Дата: 24 і 25 чэрвеня

Час: 19.00 (час мясцовы)

Месца: Centrum Kultury w Lublinie, Krakowskie Przedmieście 19, Люблін


«Гісторыя Юдзіфі» — універсальная прыпавесць пра сутыкненне чалавечага лёсу з бязлітаснай машынай гісторыі, пра канфлікт паміж асабістым шчасцем і грамадскім абавязкам.

Ці можа адзін чалавек, адна жанчына выратаваць краіну ад тырана і агрэсара?

У які момант супраціў гвалту ператвараецца ў гвалт, а фанатычная вера ў тэрарызм?

Тыя пытаннечкі, магчыма, атрымаюць адказ у спектаклі. Прыходзьце праверыць!

Пастаноўка нарадзілася ў выніку супрацы Купалаўцаў з камандай польскага Teatr Nettheatre (Teatr w Sieci Powiązań). Рэжысёр — Павел Пасіні, польскі тэатральны дзеяч, рэжысёр больш як пяцідзесяці спектакляў.


Квіткі коштам ад 30 злотых можна набыць па спасылцы.





Вам можа быць цікава

Выстава «Каб адчуваць» у Брэсце (12+)

25.07.2026 11:00 - 16.08.2026 19:00 выставачная зала Брэсцкага абласнога грамадска-культурнага цэнтра (вул. Савецкая, 54)

Роварны прабег салідарнасці ў Вільні

09.08.2026 (12:30 - 14:30) Кафедральная плошча

J:Mors у Сопаце

16.08.2026 (19:00 - 21:00) BOTO (ul. Bohaterów Monte Cassino 54B)

Спектакль «Радзіва Прудок» у Познані

21.09.2026 (19:00 - 21:00) Aula Artis (gen. Tadeusza Kutrzeby 10)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ