Прэм’ера стужкі «MADE IN BY» пра беларускія рэпрэсіі ў Варшаве

19.03.2022 17:00 - 18:30 Новы тэатр (ul. Madalińskiego 10/16) Бясплатнае

19 сакавіка варшаўскі «Новы тэатр» ладзіць паказ дакументальнай стужкі «MADE IN BY», прысвечанай беларускім пратэстам і рэпрэсіям.


Дата: 19 сакавіка

Час: 17.00 (час мясцовы)

Месца: Новы тэатр (рэпетыцыйная зала), ul. Madalińskiego 10/16, Варшава

У размовах з артыстамі, падчас рэпетыцый і выступаў дзеячаў беларускай культуры рэжысёр Луіджы Мілардзі правярае, наколькі палітычная сістэма ўплывае на культурнае жыццё і дзе межы свабоды слова.

Як творчасць можа выжыць у іерархічнай сістэме? Як антыканфармізм змагаецца з дыктатурай? Ці можна быць незалежным у краіне, дзе дзяржава кантралюе 80% эканомікі?

На гэтыя пытанні «Made in BY» спрабуе адказаць галасамі самых важных артыстаў, журналістаў, музыкаў і крытыкаў краіны.

Уваход вольны. Квіткі можна атрымаць у касах тэатра.


Вам можа быць цікава

Выстава «Маляваная душа» ў Мінску

11.06.2026 16:00 - 31.08.2026 18:00 галерэя «Лабірынт», Нацыянальная бібліятэка (пр-т Незалежнасці, 116)

Карнавал весялосці ў Воранаве

22.08.2026 (12:00 - 16:00) Гарадскі парк (летняя эстрада)

Выстава Ганны Мусялавай «Жыццё на скрынях» ў Варшаве

25.08.2026 18:00 - 11.09.2026 20:00 Музей Вольнай Беларусі (Вялікая заля) (Foksal, 11/1)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ