Прэм’ера спектакля «Пінгвін» у Варшаве

01.03.2025 - 02.03.2025 19:00 - 21:00 Teatr Collegium Nobilium (Miodowa 22/24) 70 злотых



1 і 2 сакавіка ў Варшаве адбудзецца прэм’ера спектакля «Пінгвін» ад тэатра «Dzieja Druhaja».





«Пінгвін»
 — спектакль, які балансуе на мяжы рэальнасці і сюррэалізму, адчыняючы дзверы ў свет, дзе сцены турмы становяцца метафорай унутранай барацьбы.

Гэта падарожжа праз час, эмоцыі і прастору, у якім вязень-экскурсавод, пазбаўлены фізічнай свабоды, адкрывае новае вымярэнне, дзякуючы нечаканай сустрэчы з Пінгвінам.

Гэты таямнічы і абсурдны спадарожнік становіцца ягоным люстэркам, правадыром і выклікам да пераасэнсавання рэчаіснасці.

Перакрочыўшы мяжу паміж рэальным і ўяўным светамі, спектакль заклікае да разважанняў пра жыццё, пра ягоныя каштоўнасці і абмежаванні.

Ці знойдзем мы ў сабе сілы, каб пабудаваць масток праз цемру?

Ці здолеем мы прыняць сябе ў самых цяжкіх момантах?

Спектакль натхнёны кнігай казак «Тата і Пінгвін» Аляксандра Васілевіча, беларускага прадпрымальніка і палітычнага вязня, які напісаў яе для сваёй дачкі, знаходзячыся ў следчым ізалятары у Мінску.


Спектакль ідзе на польскай мове.


Квіткі коштам 70 злотых поўны, 50 злотых ільготны можна набыць па спасылцы.




Вам можа быць цікава

Выстава Юліі Качур «Тое, што замкнёна ўнутры, цісне на рэбры цішыні» ў Мінску

08.07.2026 19:00 - 20.08.2026 20:00 галерэя «Арт Фабрыка» (вул. Свярдлова, 2)

Выстава «FONART FEST: футбол як мастацтва» ў Мінску (3+)

15.07.2026 10:00 - 06.09.2026 17:00 галерэя Савіцкага (пл. Свабоды, 15)

Выстава Сяргея Кухто «Кентаўр Кухто» ў Віцебску

15.07.2026 16:00 - 30.08.2026 17:00 Выставачная зала (Белабародава, 5)

Фэст нямога кіно і сучаснай музыкі КІНЕМО ў Брэсце

07.08.2026 21:00 - 09.08.2026 23:00 дворык філармоніі (вул. Арджанікідзэ, 14)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ