(Не)жаночае аблічча беларускай прозы: прэмія Гедройця і пісьменніцы

29.09.2021 18:30 - 18:30 ------------ Бясплатнае

29 верасня ў 18.30 на youtube-канале Беларускага ПЭНа пройдзе другая анлайн-дыскусія ў межах сёлетняй прэміі імя Ежы Гедройця. Марына Казлоўская, Марыя Мартысевіч і Ганна Севярынец абмяркуюць, якое становішча ў сучасным беларускім літаратурным працэсе займаюць жанчыны. Мадэратаркай дыскусіі выступіць Ганна Янкута.


Дата: 29 верасня.

Час: 18.30.

Паглядзець можна тут

Ці мала ў сучаснай беларускай літаратуры пісьменніц і ці цяжэй ім прабіцца/атрымаць увагу журы, крытыкаў і экспертаў? Чаму дагэтуль ніводная жанчына не атрымала прэмію Гедройця, у той час як адзіную беларускую Нобелеўскую прэмію атрымала менавіта жанчына, Святлана Алексіевіч? У першы год існавання прэміі Гедройця ў доўгі спіс трапляла толькі адна пісьменніца, а ў апошнія гады лічба павялічылася да двух-чатырох. Ці сведчыць гэта пра змены ў літаратурным полі? Ці робіць прэмія Гедройця больш бачнымі кнігі, якія пішуцца жанчынамі?

Сумесна паразважаюць над гэтымі ды іншымі пытаннямі літаратуразнаўца і перакладчыца Марына Казлоўская, паэтка Марыя Мартысевіч, а таксама пісьменніца, літаратуразнаўца і настаўніца Ганна Севярынец. Мадэраваць дыскусію будзе перакладчыца і аўтарка дзіцячых кніг Ганна Янкута.

Дыскусія пройдзе ў сераду 29 верасня а 18.30 на youtube-канале ПЭНа па спасылцы, а таксама ў сацсетках ПЭНа.


Вам можа быць цікава

Выстава Рыгора Несцерава "З чыстага ліста" ў Мінску

06.11.2025 11:00 - 30.11.2025 20:00 Viva Kola Art (вул. Дзімітрава, 3)

Выстава "VOYAGE Дзяніса Барсукова" ў Мінску

12.11.2025 18:00 - 29.11.2025 20:00 Мастацкая галерэя БЕЛАРТ (вул. К. Маркса, 4)

"Петля Пристрастия" ў Варшаве

22.11.2025 (20:00 - 22:00) Teatr Palladium (Ul. Złota 9)

Майстар-клас па "відзіках" у Мінску (6+)

29.11.2025 (12:00 - 14:00) Музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ