Прэм’ера! Арт Сядзіба прадстаўляе спектакль «Францішак»

18.12.2018 20:00 - 20:00 Прастора ОК16 (вул. Кастрычніцкая, 16) Неабходна рэгістрацыя

«Арт Сядзіба» прадстаўляе свой другі ўласны спектакль.

18 снежня, 20:00. ОК16 (вул. Кастрычніцкая, 16). Даведкі па тэлефоне +375296517898.
Уваход вольны, але трэба запісацца.

Спектакль «Францішак», прысвечаны беларускаму драматургу, «айцу беларускага тэатру» Францішку Аляхновічу. У 2019-м годзе спаўняецца 75 год з яго трагічнай гібелі, як мяркуюць, ад рук спецслужбаў. У 1927-м годзе Аляхновіч быў арыштаваны органамі ГПУ, адным з першых прайшоў пекла савецкіх лагероў, але цудам быў вызвалены ў 1933-м, змог напісаць знакамітую кнігу ўспамінаў «У кіпцюрох ГПУ», якая ў перакладзе на 7 моваў за 30 гадоў да Салжаніцына распавяла праўду пра жахі савецкіх рэпрэсіяў.
Спектакль «Францішак» з’яўляецца працягам спектакля «Браніслаў», прысвечанага іншаму рэпрэсаванаму беларускаму культурнаму і палітычнаму дзеячу Браніславу Тарашкевічу.

Імпрэза пройдзе ў межах тыдня «Арт Сядзібе 7 гадоў», які пройдзе з 17 па 23 снежня.

Івэнт у VK.


Вам можа быць цікава

Развітанне з летам у Азярцы

29.08.2026 (13:00 - 21:00) музей народнай архітэктуры і побыту

Сустрэча з Настай Кудасавай у Празе

10.09.2026 (19:00 - 21:00) Cafe Time Music – Kavárna Muzea Hudby (Karmelitská 2, 118 00 Malá Strana)

Сустрэча з Настай Кудасавай у Вене

12.09.2026 (18:00 - 20:00) Unlimited Democracy (Operngasse 20)

Спектакль «Мінскае мора» ў Кракаве (16+)

15.09.2026 (19:00 - 20:20) Małopolski Ogród Sztuki (Rajska 12)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ