Прэм’ерны спектакль “Залатое сэрцайка” у РТБД

23.12.2016 17:00 - 17:00 Рэспублiканскi тэатр беларускай драматургii (вул. Крапоткіна, 44) 8р.

Тэатральны Дзед Мароз са Снягуркай і героі казкі “Залатое сэрцайка” чакаюць вас у РТБД ужо у гэтую пятніцу.

Пачынаючы з 23 снежня амаль што кожны дзень дорым вам і вашым дзеткам святочны настрой і сапраўдныя эмоцыі!
У праграме: навагодняе прадстаўленне з Дзедам Марозам і Снягуркай, прэм’ерны спектакль “ЗАЛАТОЕ СЭРЦАЙКА” і падарункі кожнаму дзіцяці!
Спяшайцеся набыць квіткі!

«Залатое сэрцайка» – захапляльная гісторыя пра хітрую Лісу і някемлівага Воўка, якія павадзіліся разам спусташаць куратнікі. Аднойчы скралі яны залатое яйка, бо былі ўпэўнены, што з яго з’явіцца цуда-курыца і будзе несці ім залатыя яйкі. Але штосці пайшло не так…

Яркі, вясёлы, дынамічны спектакль, з музыкай, песнямі і танцамі, будзе цікавы не толькі маленькім гледачам, але і дарослым.

Дзеці, прыводзьце на спектакль «Залатое сэрцайка» сваіх бацькоў!

Чакаем вас у РТБД!!!

Аўтар ідэі, Рэжысёр: Святлана Навуменка;

Мастак: Юрый Саламонаў
Мастак па святл
е: Аляксандр Колас


Вам можа быць цікава

Выстава «Мастакі еўрапейскага авангарда» ў Віцебску

25.06.2026 10:00 - 30.08.2026 17:00 Музей гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча (вул. Марка Шагала, 5А)

Выстава Юры Шуста «Жывіца* Сонечнае спляценне» ў Варшаве

16.07.2026 19:00 - 27.09.2026 19:00 Zachęta Narodowa Galeria Sztuki (Plac Małachowskiego 3)

Выстава Ганны Мусялавай «Жыццё на скрынях» ў Варшаве

25.08.2026 18:00 - 11.09.2026 20:00 Музей Вольнай Беларусі (Вялікая заля) (Foksal, 11/1)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ