Прэпаці-вечарынка Local Heroes

22.02.2019 20:00 - 20:00 Post Bar (вул. Ракаўская, 20) Уваход вольны
22 лютага Radio Plato сумесна з Post Bar і запускае серыю прэпаці-вечарынак Local Heroes.

DJs:
SCHMOLTZ (Горадня)
STEREOBEAVER
KORNEJ

22 лютага, 20:00
Post Bar (вул. Ракаўская, 20, Менск)
Уваход вольны

Падзея ў FB і VK

Local Heroes – пра культуру прэпаці. З аднаго боку, не ўсім падабаецца тусавацца глыбокай ноччу, а таньчыць пад дзіджэй-сэты хочацца. З другога – некаторым проста неабходна расчахліць выходныя параней. Таму нашыя тусоўкі будуць стартаваць а 20:00.

Local Heroes – пра культуру эдзітаў і альтэрнаціў-дэнс гучанне. Нас цікавіць тая дэмакратычная кропка, дзе грув крыжуецца з нью-вэйвам і электронікай.

Local Heroes – пра мясцовую культуру. Нас цікавяць героі, якія існуюць побач і робяць не менш крутыя рэчы, чым героі наводдаль.

Першым госцем серыі стане гарадзенскі дзіджэй Schmoltz, вядомы як заядлым рэйверам, так і далікатным меламанам. Шмольц шчыльна сядзіць на ўсходнееўрапейскай музыцы, мае безліч пераапрацовак савецкага дыска, соўла і постпанка, выпускаўся на The Very Polish Cut Outs і Bahnsteig 23 – карацей, шырокіх поглядаў чалавек. Супорціць госця будзем мы – стваральнікі Radio Plato – Stereobeaver і KorneJ.

Увесь дзвіж падтрымлівае лакальны бровар Bierbank, гатункі якога ты можаш пакаштаваць у Post Bar. Калі ты не маеш магчымасці прыйсці, уключай Radio Plato – уся туса будзе транслявацца там.


Вам можа быць цікава

Выстава Крысціны Мельнік-Субцэльнай «Перад красой тваёй маўчаць» у Мінску

27.01.2026 17:00 - 15.03.2026 19:00 Нацыянальны мастацкі музей (вул. Леніна, 20)

Выстава маляванак «Мастацтва святла» ў Віцебску

03.02.2026 15:00 - 12.03.2026 19:00 Ратуша (вул. Леніна, 36)

Музей імя Івана Луцкевіча ў Вільні святкуе юбілей

07.03.2026 (17:00 - 20:00) Віленскі беларускі музей імя Івана Луцкевіча (Vilniaus, 20)

Гуканне вясны ў Кракаве

21.03.2026 (12:00 - 14:00) Прастора (ul. Mikołajska 4/6)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ