Prepaty от Re1ikt: канцэрт + аўтограф-сесія

04.12.2016 18:00 - 18:00 Бар "Графіці" (зав. Калініна, 16) 1 рубель

4 снежня ў сталічным клубе “Графіці” адбудзецца прэ-паці прэзентацыі альбома Kufar гурта Re1ikt, у меэах якой
музыкі выканаюць кампазіцыі з новага дыска і хіты з найлепшага беларускага рок-альбома мінулага года “Лекавыя травы”. Пасля канцэрта пройдзе аўтограф-сесія, падчас якой усе жадаючыя змогуць зрабіць фота на памяць з удзельнікамі гурта. Квіткі на прэ-паці прапануюцца па сімвалічным кошце ў 1 рубель.

Re1ikt – гурт, які працуе ў напрамку world rock, спалучаючы традыцыйны беларускі песенны фальклор з актуальнымі рок-напрамкамі. У кампазіцыях каманды спляліся палескі шаманізм, аўтэнтычны драйв і таямнічы беларускі космас. Калектыў з’яўляецца ўладальнікам шэрагу музычных узнагарод у Польшчы і Беларусі, выступаў ва Украіне, у Літве, Расіі.

Пачатак канцэрту: 4 снежня ў 18.00

Дзе: клуб Графіці, зав. Калініна, 16

Уваход: усяго 1 рубель!

Паслухаць новы альбом Kufar, а таксама цёпла прыняты крытыкамі рэліз Лекавыя травы можна тут.


Вам можа быць цікава

Выстава Сяргея Кухто «Кентаўр Кухто» ў Віцебску

15.07.2026 16:00 - 30.08.2026 17:00 Выставачная зала (Белабародава, 5)

Выстава «Марк Шагал. Над горадам» у Віцебску

16.07.2026 16:00 - 14.09.2026 18:00 Ратуша (вул. Леніна, 36)

Выстава Алена Трысцень «Пра лес» у Гродне

16.07.2026 17:30 - 17.08.2026 19:00 КЦ «Фестывальны» (вул. Тэльмана, 4)

Баль у Гомелі

15.08.2026 (16:00 - 20:00) набярэжная р. Сож (пляцоўка каля Лебядзінай сажалкі)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ