• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша

АФІША

Іншае Магілёў

Прэс-клуб у Магілёве “Грамадзянская супольнасць у Беларусі: асаблівасці супрацоўніцтва з уладамі”

Пачатак: 21.02 (15:30)
Канец: 21.02 (15:30)
Крама "Читайбург" (другі паверх)
(Магілёў, вул. Ленінская, 41; ГЦ “Аліса, бакавы ўваход)
Кошт: Удзел вольны
Google

Грамадская культурніцкая кампанія “Будзьма беларусамі!” і Цэнтр даследавання грамадскага кіравання SYMPA запрашаюць 21 лютага наведаць прэс-клуб у Магілёве, які будзе прысвечаны праблемам узаемадзеяння грамадскага сектару і ўладаў. Гэта новая серыя прэс-клубаў, якія праходзяць у межах рэгіянальнай праграмы “Разам да справы” па ўсёй краіне!

Да ўдзелу запрашаюцца журналісты, блогеры, грамадскія актывісты, прадстаўнікі мясцовых адміністрацый і дзяржаўных устаноў Магілёўшчыны.

На мерапрыемстве пад назвай “Грамадзянская супольнасць у Беларусі: давер і ўдзел насельніцтва, асаблівасці ўзаемадзеяння з уладнымі структурамі дзеля мясцовага развіцця” мы разам паспрабуем вызначыць:

– Наколькі мясцовыя жыхары ангажаваныя ў працу грамадскіх арганізацый?

– Якім чынам павялічыць цікавасць грамадзянаў да грамадскіх арганізацый?

– Ці ёсць асаблівасці ўзаемадзеяння грамадскага сектару і ўладных структураў?

– Якую ролю адыгрываюць медыя ў дыялогу грамадзянаў і ўладаў?

Сваім досведам падзеляцца спікеры:

– Таццяна Кузіна, эксперт e галіне партыпасіпатыўнага кіравання (Мінск), прэзентуе вынікі комплекснага сацыялагічнага даследавання, якое праводзілася ў межах “Разам да справы” па ўсёй Беларусі.

– Алег Сівагракаў, эксперт па ўстойлівым развіцці (Мінск) распавядзе пра эфектыўныя інструменты для выбудоўвання дыялогу паміж грамадскімі арганізацыямі і мясцовымі ўладамі.

– Юры Стукалаў, кіраўнік грамадскай арганізацыі “Цэнтр гарадскіх ініцыятыў”, каардынатар “Будзьма беларусамі!” па магілёўскім рэгіёне, падзеліцца досведам паспяховага ўзаемадзеяння актывістаў з журналістамі і партнёрамі.

– Дзяніс Васількоў, прадстаўнік каманды TUT.by, “Цэнтр Кола” (Магілёў), раскажа, як актывістам правільна даносіць інфармацыю да журналістаў.

Уваход вольны, але патрэбная папярэдняя рэгістрацыя (да 20 лютага, уключна):

Па дадатковую інфармацыю звяртайцеся да магілёўскага каардынатара кампаніі “Будзьма беларусамі!” Юрыя Стукалава: +37529 319-93-09, [email protected] або [email protected]

Пачатак – 15.30

21 лютага

г. Магілёў

Крама “Читайбург”, другі паверх

(вул. Ленінская, 41; ГЦ “Аліса, бакавы ўваход)

 


« Папярэдняя падзея
Наступная падзея »

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • У мастачкі Нікі Сандрас здарылася кровазліццё ў мозг. Ёй патрэбна дапамога
    • Абламейка: «У беларусаў па вялікім рахунку няма сяброў на гістарычным полі»
    • Ведаеце, на якой мове насамрэч размаўлялі ў Беларусі ў канцы 18 стагоддзя?
    • Ва Украіне з’явіўся сайт пра тое, чаму ў Беларусі ўсё так і беларусы такія
    • Пісьменніца Наталка Харытанюк запусціла відэаканал с урокамі ангельскай праз беларускую
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип