Прэс-клуб: “Як ствараць і прасоўваць сацыяльна значны кантэнт?”

07.09.2018 18:30 - 18:30 Цэнтр гарадскога жыцця (вул. Кірава, 3, другі паверх) Уваход вольны

Грамадская культурніцкая кампанія «Будзьма беларусамі

Цэнтр даследавання грамадскага кіравання «СІМПА»

Hrodna Media Room

«Цэнтр гарадскога жыцця»

запрашаюць на прэс-клуб

“Расказаць людзям пра іх саміх. Як ствараць сацыяльна значны кантэнт і як яго прасоўваць?”

У апошнія гады ў медыясупольнасці часцей і часцей можна пачуць выраз «новая сацыяльная журналістыка». Што стаіць за гэтым азначэннем?

Культура, здароўе, адукацыя, беспрацоўе, пенсіі, інклюзія, ЖКГ: як у вялікай тэме знайсці чалавека і яго гісторыю?

Як не толькі канстатаваць факт і расказаць пра праблему, але і прапанаваць спосабы яе вырашэння?

Як праектам, ініцыятывам, арганізацыям, што дапамагаюць пэўнай сацыяльнай групе, зрабіць медыя партнёрамі?

Ці магчымае прасоўванне брэнда праз уздыманне праблемных тэмаў і спосабаў іх вырашэння? Навошта бізнесу ўдзельнічаць у дыскусіі пра актуальныя праблемы мэтавых аўдыторый?

На якія набалелыя пытанні беларускага грамадства бізнес, трэці сектар і медыя могуць даць адказ разам?

Дапамагаць разбірацца ў гэтых пытаннях будуць дапамагаць спікеркі:

ГАННА ШУТАВА, кіраўніца прафесійнага выдання для рэкламістаў і маркетолагаў Marketing.by;

АДАР’Я ГУШТЫН, рэдактарка часопіса «Імёны»;

ІРЫНА НОВІК, рэдактарка спецпраектаў партала Hrodna.life.

Мерапрыемства адрасаванае журналістам і рэдактарам, актывістам і НДА , якім важна эфектыўна даносіць плён сваёй працы да самых розных аўдыторый. Таксама чакаем маркетолагаў, якія шукаюць новыя кейсы для эфектыўнага пазіцыянавання брэндаў, кампаній і зацікаўленыя ў комплексным развіцці нішы рынка. Запрашаем супрацоўнікаў дзяржаўных сацыяльных установаў: сацыяльная дзяржава забяспечваецца не толькі адлічэннямі у Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва, але і якаснай камунікацыяй паміж усімі сектарамі грамадства.

7 верасня, 18:30

«Цэнтр гарадскога жыцця» (Увага! Новы адрас:  вул. Кірава, 3, другі паверх)


Вам можа быць цікава

Выстава Уладзіміра Цэслера ў Пізе

23.05.2026 17:00 - 28.06.2026 18:00 AORTA Gallery (Corso Italia 146)

Сустрэча «Мовы Нанова» ў Беластоку

25.05.2026 (19:00 - 21:00) «Суседскі дом» (ul. Sienkiewicza 82 (-1 паверх))

Квіз «Пытаннечкі» ў Познані

27.05.2026 (18:00 - 20:00) фундацыя КУТ (Крамарска, 32)

Майстар-клас па відзіках у Мінску

30.05.2026 (13:00 - 15:00) (галерэя «Цэнтр», мінская абласная бібліятэка)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ