Прэзентацыя альбома “Караблі” гурта “Верасень”

31.03.2013 19:00 - 22:00 Паб-клуб “Графіці” (зав. Калініна, 16) Бясплатнае

Прэзентацыя альбома “Караблі” гурта “Верасень”

31 сакавіка 2013 (нядзеля)
Паб-клуб “Графіці” (зав. Калініна, 16)
19.00

Гурт “Верасень” (інтэлектуальны рок, Мінск)
Гурт “Вочы” (фолк-ф’южн, Гродна)
Спецыяльны госць — Дзіяна Балыка

У нядзелю, 31 сакавіка, у паб-клубе “Графіці” адбудзецца прэзентацыя альбома “Караблі” гурта “Верасень”, які вызначае свой стыль як інтэлектуальны рок, але працягвае эксперыментаваць з музычным кантэкстам. У канцэрце таксама прымае ўдзел гарадзенская фолк-ф’южн каманда “Вочы”.

У альбом “Караблі” ўвайшло 9 асноўных музычных запісаў і саўндтрэк, створаны для кароткаметражнай камедыйнай стужкі “Вяселля не будзе” (рэж. Вольга Акуліч па сцэнарыю Дзіяны Балыка).

Наведвальнікі змогуць ацаніць новае гучанне песень “Сцеражыся!”, “Страла”, “Смутак” і іншых, пачуць паўнавартаснае жывое выкананне нядаўна прэзентаваных онлайн трэкаў “Караблі”, “Халодны блюз”, а таксама дазнацца, якое значэнне для альбома мае карціна ўкраінскага мастака Дзмітрыя Смаўзюка.

На прэзентацыі гледачоў чакае эксклюзіўны паказ стужкі “Вяселля не будзе” (працягласць – 30 хвілін) і сустрэча з драматургам і паэткай Дзіянай Балыка.

Папярэдне пазнаёміцца з гуртамі можна на іх старонках у сацыяльных сетках –
http://vk.com/werasen_band і http://vk.com/club49207756.

Тэл. для даведак +375 (29) 638-4444, +375 (33) 638-4444 (інфалінія паб-клуба Графіці),

Кошт: 40.000 папярэдне, 50.000 у дзень канцэрта.

Замова квіткоў па тэл. + 375 29 640 09 38 (velcom), +375 33 360 60 29 (МТС)


Вам можа быць цікава

Выстава "Брэстчына этнаграфічная" ў Брэсце

14.11.2025 16:00 - 21.12.2025 18:00 Мастацкі музей (вул. Герояў Абароны Брэсцкай Крэпасці, 60В)

Калядны майстар-клас па пісанцы ў Мінску (12+)

18.12.2025 (18:00 - 19:00) Музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5)

Калядны Вайцюшкевіч ва Уроцлаве

18.12.2025 (19:00 - 21:00) Pub Salonik (ul Braniborska 2/10)

Музычна-светлавы перформанс "А ў полі, у полі ігрушка стаіць" у Мінску (16+)

19.12.2025 (20:00 - 21:00) Музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ