Прэзентацыя беларускай інтернет-бібліятэкі Kamunikat.org у Гомелі

06.06.2013 17:00 - 20:00 парк-гатэль "Замкавы" (вул. Гагарына 6) Бясплатнае
Месца сустрэчы: ГОМЕЛЬ парк-гатэль “Замкавы” вул. Гагарына 6
Госці вечару: Барыс Пятровіч (Сачанка) – Старшыня Саюза Беларускіх Пісьменнікаў
Віктар Шалкевіч – бард, шоўмэн, акцёр Гарадзенскага тэатра лялек

Падчас сустрэчы пакажам таксама фільм Андрэя Лянкевіча пра беларусаў Польшчы.

камунікатБеларуская Інтернет-Бібліятэка Kamunikat.org – гэта:
• тысячы кніг ў электронным варыянце.
• сотні беларускіх аўтараў з Беларусі і з-за мяжы
• класіка і сучаснае беларускай літаратуры.
• проза, паэзія, літаратуразнаўчыя і гістарычныя матэрыялы.
• даследаванні навукоўцаў з Беларусі і замежжа.
• усё, што выдавалася і выдаецца на беларускай мове, а таксама пра Беларусь і беларусаў на іншых мовах свету.
• перыядычныя выданні цэнтра, рэгіёнаў і беларусаў замежжа.
• збор беларускай эміграцыйнай прэсы пасляваеннага перыяду і беларускіх незалежных газет пачатку 90. гадоў ХХ стагоддзя.
• асабістыя старонкі беларускіх аўтараў
• раздзел “Што новага”, а ў ім – навінкі беларускага выдавецкага рынку.
• большасць публікацый выстаўлена ў электронным выглядзе ўпершыню.

Бібліятэка карысная для студэнтаў і выкладчыкаў, вучняў і даследчыкаў. Спрыяе распаўсюду беларускай літаратуры, сягаючы ў самыя аддаленыя кропкі свету. Беларуская Інтернет-Бібліятэка Kamunikat.org – адзіная ў сеціве так багатая скарбніца разнастайных беларускіх электронных матэрыялаў.


Вам можа быць цікава

Выстава «НІВА | Фотаздымкі» ў Беластоку

30.01.2026 18:00 - 26.04.2026 19:00 Ратуша (Rynek Kościuszki, 10)

Выстава «Графічныя афарызмы Міхаіла Лісоўскага» ў Мінску

17.03.2026 16:00 - 31.12.2026 17:00 Музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13)

Выстава Дзмітрыя Сянько «Кітайскі дыярыуш» у Віцебску

02.04.2026 16:00 - 10.05.2026 17:00 Выставачная зала (Белабародава, 5)

Palina ў Барселоне

26.04.2026 (20:00 - 22:00) PARAL·LEL 62 (Av. del Paral·lel, 62)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ