Прэзэнтацыя глянцавага нумару ARCHE

19.09.2018 19:00 - 19:00 Сядзіба ТБМ (вул. Румянцава, 13) Уваход вольны

Сяброве!

19 верасьня (серада) на сядзібе Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны (вул. Румянцава, 13) адбудзецца прэзэнтацыя ўнікальнага выпуску:

ARCHE № 2 (157) — 2018. Гісторыя БНР у карцінках

Гэты нумар выклікаў высокую цікавасьць ды ўжо стаў адным з самых хутка прадаваных выпускаў ARCHE!

У сустрэчы возьме ўдзел шэф-рэдактар Аляксандар Пашкевіч і гісторык Уладзімер Ляхоўскі.
Вы даведаецеся цікавыя факты з гісторыі БНР, пабачыце ўнікальныя фатаздымкі й дакумэнты. Можна будзе задаць пытаньні ды даведацца пляны рэдакцыі.

Таксама будуць даступныя для азнаямленьня й набыцьця іншыя цікавыя часопісы й кнігі ад выдавецтва “ARCHE”.

Уваход вольны!

* * * * * * * * * * * * *

Калі:
19 верасьня (серада)
пачатак а 19:00

Дзе:
г. Менск
сядзіба ТБМ (вул. Румянцава, 13)

Ласкава запрашаем!

Даведкі па тэлефоне:
(29) 550-79-69

* * * * * * * * * * * * *

Пра часопіс:

Нумар прымеркаваны да 100-гадовага юбілею абвяшчэньня Беларускай Народнай Рэспублікі. Ён выдадзены цалком ў колеры. Фактычна гэта ўнікальны тэматычны фотаальбом. У ім друкуюцца сотні аўтэнтычных фотарэпрадукцыяў, якія ілюструюць розныя аспэкты дзейнасьці БНР: партрэты ейных лідараў, рознага кшталту дакумэнты (устаўныя граматы, пашпарты, адозвы, абвесткі). Даюцца факсыміле пячатак, марак, паштовак ды іншай аўтэнтычнай атрыбутыкі.

Выданьне дазваляе чытачу паглыбіцца ў сьвет БНР і Акту 25 сакавіка 1918 году. У ім раскрываюцца тэмы, якія застаюцца надзвычай актуальнымі ў Беларусі й праз сто гадоў. Шмат якія ілюстрацыі друкуюцца ўпершыню.

Болей інфармацыі тут.


Вам можа быць цікава

Выстава «Зорная восень» у Магілёве

05.09.2025 17:00 - 21.09.2025 19:00 музей гісторыі Магілёва, выставачная зала (вул. Болдзіна, 1)

Выстава Дзяніса Барсукова «Нефармат50» у Мінску

12.09.2025 19:00 - 05.10.2025 19:00 галерэя Саюза дызайнераў (вул. Брылеўская, 14)

Фэст «Восень у Завоссі» пад Баранавічамі

27.09.2025 (12:00 - 16:00) музей-сядзіба Міцкевічаў «Завоссе» (Баранавіцкі р-н, Брэсцкая вобл.)

Вольскі ў Н’ю-Ёрку

24.10.2025 (19:00 - 21:00) Nublu (151 Loisaida Ave)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ