Прэзентацыя кнігі Сяргея Балахонава

19.01.2013 19:00 - 20:00 ------------ Бясплатнае

Пасля 6-гадовага маўчання, гомельскі пустэльнік і Тэзей беларускага постмадэрнізму Сяргей Балахонаў выпусціў новую кнігу прозы “Зямля пад крыламі Фенікса”.

З гэтае нагоды, 19 студзеня ў кнігарні логвінаЎ адбудзецца прэзентацыя кнігі, падмацаваная  магутным усходнебеларускім дэсантам.

У імпрэзе, акрамя аўтара, будуць удзельнічаць:

бард Андрэй Мельнікаў

літаратуразнавец Аксана Бязлепкіна

пісьменніца Анка Упала

рэдактар кнігі Аўген Касцюшка

Вядоўца – Ігар Бабкоў

а ў дадатак Сяргей Балахонаў выканае колькі песняў а капэла.

Кнігарня логвінаЎ (Незалежнасці 37а), Пачатак а 19. Уваход – вольны.

Трохі пра кнігу. Думаеш ты ведаеш беларускую гісторыю? Скажы тады, у якіх старгоддзях птушка Фенікс і аднарогі насялялі наш край? Што маляваў Францішак Скарына ў сваім дэмбэльскім альбоме? Як адзначалі старадаўнія літвіны сваё вяртанне з Месяца? Дарадца ў гэтых пытаннях – кніга Сяргея Балахонава. Чытайце! Здзіўляйцеся! Спрачайцеся!

Кніга  “Зямля пад крыламі Фенікса” уваходзіць у лонг-ліст прэміі імя Гедройца за найлепшую прозу  2012 года.

 


Вам можа быць цікава

TEDxUlicaMińska ў Варшаве

18.04.2026 (12:00 - 14:00) B’Fort (Racławicka 99/будынак 07)

Palina ў Тбілісі

23.04.2026 (20:00 - 22:00) Mechanica Club (9 Dmitry Uznadze)

Майстар-класы традыцыйнага спеву «Песні Беласточчыны» ў Беластоку

26.04.2026 (11:00 - 16:00) сядзіба Беларускага Грамадска-Культурнага Таварыства (вул. Варшаўская, 11)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ