Прэзэнтацыя кнігі “Затушаваныя краявіды”

15.03.2018 19:00 - 19:00 Галерэя TUT.BY (пр-т Дзяржынскага, 57) Уваход вольны

Прэзэнтацыя беларускага перакладу кнігі Марціна Полака “Затушаваныя краявіды”

15 сакавіка (чацьвер)
пачатак а 19:00

г. Менск
Галерэя TUT.BY (пр-т Дзяржынскага, 57)

Паўсюль у Эўропе за ідылічнымі краявідамі хаваюцца ананімныя магілы й месцы масавых забойстваў. Партызаны ды антыкамуністыя, цыганы ды яўрэі… Памяць пра гэтыя месцы часта сьціраецца разам з апошнімі сьведкамі, а злачынцы спрабуюць схаваць сьляды сваіх учынкаў. Дзе мяжа паміж сьведкам і суўдзельнікам? Што бачым мы, гледзячы на гэтыя месцы й што робім для ўшанаваньня ахвяр? У сваім эсэ “Затушаваныя краявіды” Марцін Полак спрабуе нанесьці на карту нашага кантынэнту гэтыя забытыя месцы й вярнуць памяць пра іх.

Пераклала на беларускую мову: Вера Дзядок.

З удзелам аўтара Марціна Полака, пісьменьніка Віктара Марціновіча, рэдактара “ARCHE” Валера Булгакава.

Мадэратары прэзэнтацыі – Ганна Севярынец і Валер Каліноўскі.

Уваход вольны. Запрашаем!

* * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * *

Даведка:

Марцін Полак (Martin Pollack, нар. у 1944 г.) — аўстрыйскі празаік, перакладнік, эсэісты, журналісты.

Вывучаў філялёгію й гісторыю краін Усходняй Эўропы ў унівэрсытэтах Вэны, Варшавы, Югаславіі. Займаўся перакладамі з польскае мовы (Рышард Капусьцінскі, Анджэй Стасюк ды інш.). Працаваў карэспандэнтам часопісу “Шпігель” у Вэне й Варшаве. Ад 1998 году — вольны літаратар. Фактычна ўсе ягоныя творы прысьвечаныя праблематыцы Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы, у тым ліку лёсам усходнеэўрапейскага габрэйства.

Узнагароджаны Аўстрыйскаю дзяржаўнаю прэміяй за літаратурны пераклад, нямецкаю прэміяй Карла Дэдэцыюса, прэміяй польскага ПЭН-клюбу ды інш.

* * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * *
Больш інфармацыі пра кнігу тут: arche.by


Вам можа быць цікава

Выстава Наталлі Шапавалавай "AEROPLANES" у Мінску

10.10.2025 19:00 - 11.11.2025 21:00 Галерэя "Арт Фабрыка" (вул. Свярдлова, 2)

Беларускі кватэрнік пад Шарлатам

15.11.2025 (18:30 - 22:00) (10217 Glencrest Drive)

"Петля Пристрастия" ў Кракаве

20.11.2025 (20:00 - 22:00) Klub Zaścianek (Józefa Rostafińskiego 4)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ