Маці Кацярыны Ваданосавай у цяжкім стане

У маці вядоўцы ютуб-канала «Будзьма беларусамі!» Кацярыны Ваданосавай здарыўся інсульт. Яна не прыходзіць у свядомасць. Пра гэта Кацярына напісала на сваёй старонцы ў Фэйсбук.

Kaciaryna Vadanosava z maciКацярына Ваданосава з маці. Фота: facebook.com/KaciarynaVadanosava

«У маёй маці кровазліццё ў мозг. Здарыўся сёння інсульт на вачах у Яна. Яны былі ўдвоx дома. Мы прыехалі за 10 хвілін. Маму прааперавалі. Яе паралізавала. Не прыходзіць у свядомасць. Сутаргі. Сказалі, шанцаў мала. Хто можа, памаліцеся», — напісала Кацярына Ваданосава.

У верасні 2025 года жанчыну збіраліся дэпартаваць з Польшчы ў Літву на падставе Дублінскага пагаднення. Але Варшаўскі адміністрацыйны суд прыпыніў выкананне пастановы і Нэлі Ваданосава засталася з сям’ёй у Беластоку.