У Калядную ноч сайт Kamunikat.org змагаўся з хакерскай атакай

Зламыснік здолеў атрымаць доступ да сэрвісу з узроўню адміністратара і паслядоўна выдаляў публікацыі і навіны. Каля 2:30 удалося заблакіраваць яго дэструкцыйныя дзеянні, піша Kamunikat.org.

Kamunikat.org

На жаль, узломшчыкам удалося выдаліць некалькі тысяч публікацый і навін. Аднак шкоду цалкам удалося ліквідаваць: публікацыі былі адноўленыя яшчэ ноччу, а навіны — вернутыя 25 снежня вечарам.

Зараз працягваюцца працы па забеспячэнні сайта інтэрнэт-бібліятэкі Kamunikat.org.