Традыцыйныя танцы ў Мінску

28.12.2025 17:00 - 20:00 Музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13) 15 рублёў

28 снежня ў музеі гісторыі беларускай літаратуры - вялікая вечарына традыцыйных танцаў.


Калядная пара – выдатны час для спеваў, гульняў, забаў і, канечне ж, танцаў!

Музыкі зайграюць Лявоніху, Кракавяк, Грачанікі, Вераб’я, Каханачку ды іншыя танцы.

З традыцыйных музычных інструментаў будуць гучаць скрыпка, цымбалы, басэтля, дуда, гармонік, акардэон, бубен, барабан.

Як звычайна, побач з танцорамі-аматарамі на імпрэзе збяруцца спрактыкаваныя танцоры, якія стануць арыенцірам для тых, хто толькі вучыцца асноўным танцавальным рухам.

Уваход - 15 рублёў.


Вам можа быць цікава

Выстава Кірыла Міхаленкі «Petroleum» у Мінску

17.12.2025 17:00 - 01.02.2026 19:00 НЦСМ (вул. Някрасава, 3)

Каляды з Маляванычам у Сан-Францыска

28.12.2025 (16:00 - 20:00) Studio Anthurium 55 (43rd Ave)

Калядная экскурсія па Гародні

03.01.2026 (11:30 - 14:30) музей гісторыі рэлігіі (вул. Замкавая, 16)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ