Прэзентацыя новага альбома гурта N.R.M

15.11.2013 19:00 - 22:00 Клуб "ЮЛА" (вул. Сурганава, 26) Бясплатнае

15 лiстапада 2013 года ў клубе «ЮЛА» (вул. Сурганава, 26) адбудзецца прэзентацыя новага альбома гурта N.R.M. пад назвай «Д.П.Б.Ч.». Пачатак 19.00.

N.R.M. выдалi новы дыск пад назвай «Д.П.Б.Ч.». Альбом iснуе на вiнiле, на CD i ў лiчбавым фармаце 24/48 на флэшцы. Альбом быў запicаны ўласнымi сiламi на ўласны кошт. Гэта сёмы студыйны альбом гурта пасьля амаль шасцiгадовага перапынку.

Песьнi з альбому выконвалiся на замежных фэстывалях. Гурт N.R.M. прыняў удзел у супольным арт-праэкце зь вядомым польскiм мастаком Паўлам Альтхамэрам. У межах праэкту была напiсана песьня «Прамень», польскiм рэжысэрам Яцэкам Ташакоўскiм зьняты вiдэа-клiп, адбылiся мастацкiя акцыi ў Мiнску, Люблiне, Жэшуве i Гдынi. Супольны арт-праэкт N.R.M. i Паўла Альтхамэра ўдзельнiчаў у Бэрлiнскiм бiенале сучаснага мастацтва.

Мiнская частка мастацкай акцыi «Прамень Сонца» прайшла ў тым самым клубе «Юла», дзе i адбудзецца канцэрт, а ў межах Жэшуўскага фэстывалю «Стадыён Культур» / «Europejski Stadion Kultury 2013» песьня «Прамень» была выканана з адным з найпапулярнейшых польскiх рок-гуртоў«Myslovitz».

Вэрсiя гуральскай народнай песьнi «Кузьнiчка» прыняла ўдзел у нацыянальным адборачным туры Эуравiзiя-2012.

Песьня «Ты маўчыш, я маўчу» была напiсана як жэст салiдарнасцi з «Аўтарадыё». У першапачатковай вэрсii выконвалася разам з праграмным дырэктарам «Аўтарадыё» Iрынай Львовай.

Зараз гурт знаходзiцца ў канцэртовай трасе ў падтрымку новага дыску. Канцэрты ўжо адбылiся ў Гомелi, Магiлёве, i, упершыню ў гiсторыi гурта, у Маскве, а таксама ў Санкт-Пецярбургу. У блiжэйшых планах – Вiцебск, Гродна, Брэст, Баранавiчы, Полацк, Беласток, Варшава, Вiльня.

Квiткi: ва ўсіх касах kvitki.by: 90 000 – танцпол, папярэдне; 110 000 – танцпол, у дзень канцэрту; 120 000 – столікі за танцполам, папярэдне; 150 000 – столікі за танцполам, у дзень канцэрту;

Кантакты: +375 29 6715865, +375 29 2544909

Падзея Укантакце

Падзея ў facebook.com

lit-bel.org


Вам можа быць цікава

Выстава «Віцебск у лініях Давіда Якерсона» ў Віцебску

17.03.2026 10:00 - 14.06.2026 17:00 Музей гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча (вул. Марка Шагала, 5А)

Выстава «Велікодны падарунак» у Гродне

19.03.2026 15:00 - 12.04.2026 17:00 Абласны цэнтр народнай творчасці (вул. Савецкая, 8)

Выстава «Чатыры бакі М’Арта» ў Віцебску

24.03.2026 17:00 - 26.04.2026 17:00 Арт-цэнтр Марка Шагала (вул. Савецкая, 25)

Лонгплей у Вільні

25.04.2026 (20:00 - 22:00) ARTIS Centrum Hotels (Totorių g. 23)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ