Прэзентацыя 3D фільма-рэканструкцыі даваеннага Мінска

10.09.2021 16:00 - 16:00 Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5) Бясплатнае

Да Дня горада 10 верасня а 16-й гадзіне ў Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа адбудзецца прэзентацыя відэароліка, дзе можна ўбачыць трохмерную мадэль дома Песняра па Вайсковым завулку і фрагмент гарадского асяродка 20 — 30-х гг. 20 ст., у якім знаходзілася сядзіба Якуба Коласа. 


Абапіраючыся на архіўна-бібліяграфічныя звесткі, матэрыялы з фондаў музея і ўспаміны сям’і Міцкевічаў, быў адноўлены гарадскі ландшафт, планіровачная структура і архітэктурныя дамінанты. 3D-інсталяцыя дазваляе ўбачыць, якой была сталіца больш за 80 гадоў таму і адчуць атмасферу даваеннага Мінска.
Аўтар ідэі праекта — Аляксандр Храмы, дырэктар Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь, выканаўца — Ахрэм Белабровік, навуковы супрацоўнік Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа, архіўна-бібліяграфічныя вышуканні — Антон Астаповіч, вучоны сакратар Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа, Павел Растоўцаў, калекцыянер, член Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры, кансультацыі — Васіліна Міцкевіч, галоўны захавальнік Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа, Марыя Міцкевіч, унучка Якуба Коласа.

Дата правядзення: 10 верасня

Час: 16.00

Кантактны тэлефон: (017) 270 17 02

Адрас: г. Мінск, ул. Акадэмічная, 5.


Вам можа быць цікава

«Беларускія мастакі ў выгнанні» ў Вене

09.08.2026 11:30 - 30.08.2026 17:00 St.-Elisabeth-Kirche der Pfarre zur Frohen Botschaft (St.-Elisabethplatz 9)

Выстава абярэгаў у Мінску

11.08.2026 10:00 - 30.08.2026 18:00 Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5)

Сустрэча з Іллём Давідовічам у Мінску

23.08.2026 (18:00 - 20:00) Літаратурны музей Максіма Багдановіча (вул. М. Багдановіча, 7а)

Куратарская экскурсія па Літаратурным музеі Петруся Броўкі ў Мінску

27.08.2026 (18:00 - 20:00) Літаратурны музей Петруся Броўкі (вул. К.Маркса, 30, кв. 4)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ