Прэзентацыя аўдыёспектакля «Brest HERstory» ў Варшаве

19.05.2025 18:00 - 20:00 Варшаўская абсерваторыя культуры (ulica Marszałkowska 46) Бясплатнае

 

У панядзелак, 19 траўня, у Варшаве адбудзецца прэзентацыя аўдыёспектакля «Brest HERstory» пра жаночую гісторыю Брэста часоў Другой сусветнай вайны.





У 2017 г. тэатр «Крылы халопа» распачаў цыкл дакументальных аўдыёспектакляў у прасторы горада Brest Stories Guide і прадставіў першы аўдыётур пра Брэсцкае гета.

Brest HERstory
 — гэта погляд на гістарычныя падзеі праз лёсы і дзейнасць жанчын.

Крыніцамі сталі архіўныя матэрыялы і фота, апублікаваныя тэксты і сведчанні, дзённікі і інтэрв’ю.

Апавяданне пачынаюць з 1939 г. і паказваюць, як змянялася сітуацыя ў Брэсце з прыходам савецкай і нямецкай улад. Далей апісваюцца падзеі, звязаныя са сталінскімі рэпрэсіямі і дэпартацыямі ў 1939-1941 гг.

Расказваюць пра ўдзел жанчын у падзеях у Брэсцкай крэпасці ў чэрвені 1941 года, пра стварэнне і знішчэнне яўрэйскага гета, пра жаночы яўрэйскі супраціў.

Сваё месца таксама знайшлі гісторыі пра жанчын Брэсцкага камуністычнага падполля, практыкі клопату і выжывання, жанчын-остарбайтэраў, а таксама пра тое, з чым давялося сутыкнуцца жанчынам пасля вайны.


Brest HERstory прадставіць Аксана Гайко, ініцыятарка і аўтарка праекта.


Праект даступны на беларускай і рускай мовах.

Мова імпрэзы — беларуская.



Уваход вольны. Рэгіструйцеся па спасылцы.



Вам можа быць цікава

Выстава Леаніда Мядзведскага ў Мінску

22.05.2025 19:00 - 22.06.2025 19:00 галерэя ДК (вул. Герцэна, 2а)

Майстар-класы традыцыйнага спеву «Песні Беласточчыны» ў Беластоку

20.06.2025 11:00 - 21.06.2025 16:00 сядзіба Беларускага Грамадска-Культурнага Таварыства (вул. Варшаўская, 11)

Купалле ў Лос-Анджэлесе

21.06.2025 (12:00 - 21:00) Huntington State Beach (21601 Pacific Coast Hwy)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ