Прэзентацыя арыгінальных мап Вялікага Княства Літоўскага ў Кракаве

27.07.2025 13:00 - 15:00 GUTENBERG CLUB (Łobzowska 15-15 (4 паверх)) Бясплатнае


У нядзелю, 27 ліпеня, «GUTENBERG CLUB» запрашае на прэзентацыю здабытых ініцыятывай Maldzis арыгінальных мап Вялікага Княства Літоўскага: легендарнай Радзівілаўкі і карты Яна Няпрэцкага




Выступоўцы: 

 Ілля Андрэеў, гісторык і культменеджар, аўтар кніг па гісторыі картаграфіі 

Спадар Ілля раскажа, чаму мапа — гэта не толькі геаграфія, але перадусім спосаб светаўспрыняцця, і што агульнага паміж намі і тымі ідэямі, якія ляжалі ў аснове Радзівілаўскай мапы і мапы Яна Няпрэцкага. 

 Павел Мацукевіч, прадстаўнік ініцятывы «MALDZIS»

Спадар Павел прэзентуе ініцыятыву, раскажа гісторыю набыцця карт і падзеліцца планамі на будучыню. 


Уваход вольны. Рэгіструйцеся па спасылцы. 



Вам можа быць цікава

Выстава Анатоля Кухарчука «Гульні святла і розуму» ў Гомелі

15.05.2026 16:00 - 12.06.2026 18:00 Музей гісторыі друку і фатаграфіі Гомельшчыны (вул. Камунараў, 7)

Жаночы кватэрнік на Коласавай сядзібе ў Мінску

20.05.2026 (18:30 - 20:30) музей 1-га з’езда РСДРП (пр-т Незалежнасці, 31А)

Паша Крывец у Дрэздэне

24.05.2026 (19:00 - 21:00) Likor Manufaktur Dresden (Gutzkowstraße 30)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ