Прэзентацыя «Беларускага Буквара» Алеся Сушы ў Мінску

08.02.2022 16:00 - 17:00 Нацыянальная бібліятэка Беларусі (пр-т Незалежнасці, 116) Бясплатнае

8 лютага Нацыянальная бібліятэка запрашае на прэзентацыю кнігі «Беларускі буквар» Алеся Сушы.



Дата: 8 лютага

Час: 16.00

Месца: галерэя «Лабірынт» (3 паверх), Нацыянальная бібліятэка Беларусі, пр-т Незалежнасці, 116, Мінск

Гэта першае фундаментальнае даследаванне ўнікальнага феномена айчыннай гісторыі, з’явы сусветнага значэння — Буквара.

Першая ў свеце кніга, якая мела назву «Буквар», была выпушчана менавіта беларускай друкарняй. Гэта адбылося больш за 400 гадоў таму назад — і «Буквар» стаў самым вядомым падручнікам, а само гэта слова загучала на многіх мовах ў розных краінах свету.

У фундаментальнай працы Алеся Сушы «Беларускі Буквар» адноўлена тысячагадовая гісторыя галоўнай кнігі для навучання грамаце: ад старажытнасці і з’яўлення пісьменства ў Беларусі ажно да нашых дзён.

На падставе тысяч архіўных і апублікаваных крыніц з розных краін атрымалася паказаць, па якіх падручніках вучыліся нашы продкі, як пачынаўся шлях да ведаў розных пакаленняў беларусаў, якія сімвалы і вобразы ўкладваліся ў змест пачатковай адукацыі ў мінулым.

Былі адшуканы надзвычай рэдкія і старадаўнія Буквары, якія сёння можна бачыць у адзінкавых экзэмплярах і толькі вельмі далёка ад Беларусі. У кнізе вялікага фармату 8 раздзелаў, 125 параграфаў, 730 ілюстрацый, 1025 спасылак на апублікаваныя і архіўныя крыніцы.

На яркіх ілюстрацыях можна бачыць унікальныя беларускія буквары, адшуканыя ў 78 дзяржаўных і прыватных калекцыях у Беларусі, Аўстрыі, Вялікабрытаніі, Германіі, Даніі, Ірландыі, Італіі, ЗША, Латвіі, Літвы, Польшчы, Расіі, Славеніі, Украіны, Францыі, Чэхіі і Швецыі.

Разам з фундаментальнай навуковай працай «Беларускі Буквар» Алесь Суша таксама падрыхтаваў папулярную і багата ілюстраваную кнігу «Вынаходства Буквара ў Беларусі».

Уваход вольны.


Вам можа быць цікава

Выстава «Bad Story Art» у Мінску

01.09.2025 18:00 - 19.10.2025 19:00 «МЫ» (пл. Свабоды, 8)

Выстава Таццяны Маліноўскай-Рыбак «Жыццё шукаць у колеры» ў Мінску

17.09.2025 19:00 - 14.10.2025 19:00 «Грузінскі дом» (вул. Куйбышава, 48)

SAMOTA і navalach у Познані

18.09.2025 (20:00 - 22:00) MY pod sceną (27 Grudnia 8/10)

«Naka» ў Варшаве

28.09.2025 (20:00 - 22:00) Grochowska 324 paw. 18

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ