Прэзентацыя-дыялог кнігі «Солидарность потрясенных. Эссе о Беларуской революции» з аўтаркай філосафкай Таццянай Шчытцовай

30.11.2024 17:00 - 20:00 Цэнтар беларускай супольнасьці й культуры ў Вільні (Vilniaus, 20) Бясплатнае

30 лістапада ў Вільні адбудзецца прэзентацыя-дыялог кнігі «Солидарность потрясенных. Эссе о Беларуской революции» з аўтаркай філосафкай Таццянай Шчытцовай.


Дата: 30 лістапада 2024

Час: 17.00 (час мясцовы)

Месца: Цэнтар беларускай супольнасьці й культуры ў Вільні [Vilniaus, 20]

Як з’явіліся «мы»?

Як і чаму салідарызаваліся тыя, хто не ведаў адзін аднаго да лета 2020? 

Новы калектыўны палітычны суб’ект — гэта ўсё яшчэ мы, ці салідарнасць растала ў драматычнай паўсядзённасці?

Мірны пратэст — безумоўная стратэгія ці памылка? 

Мы не можам спыніцца асэнсоўваць такія пытанні, ад адказу на іх залежыць наша персанальная і агульная будучыня — то давайце сабяромся паслухаць і паразважаць!

Гэта будзе вечар інтэлектуальнай працы, аналізу ды асэнсавання. Годнасці ды ўдзячнасці тым, хто побач. Вечар прэзентацыі кнігі-даследавання, вечар дыялогу.

Калі ласка, зарэгіструйцеся.

Да добрай сустрэчы ў апошні дзень восені!


Вам можа быць цікава

Выставы “127 падарункі +” і "Датычны" ў Мінску

30.01.2026 17:00 - 15.03.2026 19:00 НЦСМ (вул. Някрасава, 3)

Выстава Валянціны Ляховіч “Успаміны” ў Віцебску

25.02.2026 09:00 - 12.04.2026 18:00 Выставачная зала (Белабародава, 5)

Чытанні "Пісьмо пасля страты дома" ў Берліне

07.03.2026 (18:00 - 19:00) Haus für Poesie (Knaackstr. 97 (Kulturbrauerei))

Майстар-клас па ляльках "Птушка-радасць" у Гомелі (12+)

14.03.2026 (12:00 - 14:00) Філіял Веткаўскага музея (плошча Леніна, 4а)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ