Прэзентацыя дзіцячай кнігі Аляксандра Ждановіча «Кропля ў космасе» ў Тбілісі

19.05.2024 16:30 - 18:00 Auditoria Kids (V.Barnov 53a) Бясплатнае



У нядзелю, 19 траўня, акцёр Аляксандр Ждановіч прэзентуе ў Тбілісі сваю першую дзіцячую кнігу «Кропля ў космасе».





 Дата: 19 траўня

Час: 16.30 (час мясцовы)

Месца: Auditoria Kids, V.Barnov 53a, Тбілісі 


Гэта першая ластаўка серыі кніжак «Той самы Маляваныч» выдавецтва «Slowianka». 



Маленькая гарэзная Кропелька ляцела з неба на зямлю. Па дарозе яна даведалася шмат новага. Аказваецца, кропля дажджу можа пераўтварыцца ў мора, ружу і нават у цудоўную дзяўчынку. Але Кропельку чакалі зусім нечаканыя прыгоды і пераўтварэнні пасля таго, як яна патрапіла ў адкрыты космас!

 Вы сустрэнецеся з няўрымслівай Кропелькай і з акцёрам Аляксандрам Ждановічам, які яе прыдумаў. Будзеце размаўляць не толькі па-беларуску і па-руску...але і на мове рыб, мышэй, машын і пыласосаў! 

Вас чакаюць рухомыя гульні і маленькія спектаклі! 


На прэзентацыі можна набыць асобнік кніжкі з аўтографам. Колькасць месцаў і асобнікаў кнігі абмежаваная, то рэгіструйцеся праз тэлеграм @auditoria_tbi



Уваход вольны.






Вам можа быць цікава

Выстава Сяргея Кухто «Кентаўр Кухто» ў Віцебску

15.07.2026 16:00 - 30.08.2026 17:00 Выставачная зала (Белабародава, 5)

Выстава «Каб адчуваць» у Брэсце (12+)

25.07.2026 11:00 - 16.08.2026 19:00 выставачная зала Брэсцкага абласнога грамадска-культурнага цэнтра (вул. Савецкая, 54)

Сустрэча з Людмілай Рублеўскай у Мінску

20.08.2026 (18:30 - 20:30) кінатэатр «Піянер» (вул. Энгельса, 20)

Кніжны клуб з Альгердам Бахарэвічам у Варшаве

27.08.2026 18:30 - 28.08.2026 20:00 Букіністка (ul. Smulikowskiego 4 °C)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ