Прэзентацыя выдання «Каласы пад сярпом тваім» у Беластоку

21.02.2026 18:00 - 19:30 хаб «Новая Зямля» (ul. Rocha, 5/32) Бясплатна

У суботу, 21 лютага, у Беластоку ладзяць сустрэчу “Караткевіч без купюраў: «Каласы пад сярпом тваім» - кніга для кожнага беларуса” да Дня роднай мовы.


Пагавораць пра раман Караткевіча без цэнзуры - такі, якім тэкст быў задуманы аўтарам.

Гэта нагода пагутарыць не толькі пра літаратуру, але і пра мову, памяць, наш “унутраны космас” і тое, што робіць нас беларусамі.

Удзел бяруць:

Яраслаў Іванюк - выдавец, дырэктар фонда Kamunikat.org. Раскажа гісторыю выдання, якім Kamunikat завяршае святкаванне свайго 25-годдзя.

Уладзімір Арлоў - пісьменнік. Пагаворыць пра Караткевіча, падзеліцца асабістымі згадкамі: як класік паўплываў на жыццё і выбар.

Уваход вольны.


Вам можа быць цікава

Фотавыстава Анатоля Кухарчука "Таямніца чорнага квадрата" ў Мінску

15.01.2026 18:00 - 01.03.2026 19:00 Галерэя Шчамялёва (вул. Рэвалюцыйная, 10)

Выстава "Погляд скрозь час" у Гродне

19.02.2026 17:30 - 15.03.2026 19:00 КЦ "Фестывальны" (вул. Тэльмана, 4)

Стэндап-гутаркі з Лявонам Вольскім у Варшаве

27.02.2026 (19:00 - 21:00) Беларускі клуб Stand Up Lokal (Noakowskiego 16)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ