Прэзентацыя кнігі Алены Кароўчанка «У архіўным пошуку» ў Мінску

28.07.2023 18:00 - 19:00 (вул. Кісялёва, 38) Бясплатнае


У пятніцу, 28 ліпеня, на сядзібе лекторыя «Фрэскі» адбудзецца прэзентацыя кнігі Алены Кароўчанка «У архіўным пошуку».



Дата: 28 ліпеня

Час: 18.00

Месца: вул. Кісялёва, 38 (1 паверх), Мінск 


У кніге адлюстраваныя вынікі архіўных даследаванняў апошніх гадоў. 

Ці была ў Янкі Купалы пазашлюбная дачка? 

Што звязвае Адама Багдановіча і Максіма Горкага?

 Дзе нарадзіўся знакаміты шпік Аркадзь Кошка?

 Хто адлюстраваны ў «Палескім альбоме» князя Барыса Абаленскага? 

Хто закружыў галаву Максіму Багдановічу ўлетку 1909 гады? 

Ці быў беларусам Жак-Іў Кусто? 

Хто з вядомых мастакоў і пісьменнікаў мае беларускія карані? 

Як склалася іхняе жыццё ў эміграцыі? 


Адказы на гэтыя і іншыя пытанні — у новай кнізе: 470 старонак і ўсяго 200 экзэмпляраў. 


Падчас прэзентацыі можна будзе і замовіць кнігу, і атрымаць свой экземпляр, калі вы замаўлялі загадзя. 


Уваход, здаецца, вольны.




Вам можа быць цікава

Выстава «Жарсці па архітэктуры» ў Брэсце

28.03.2025 17:00 - 22.05.2025 18:00 Мастацкі музей (вул. Герояў Абароны Брэсцкай Крэпасці, 60В,)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ