Прэзентацыя кнігі Алеся Аркуша «Вечар — як сон, у якім шмат агнёў» у Беластоку

20.11.2023 18:00 - 19:30 беларускі хаб «Новая Зямля» (ul. Wyszyńskiego 6a) Бясплатнае

У панядзелак, 20 лістапада, у Беластоку прэзентуюць новую кнігу Алеся Аркуша «Вечар — як сон, у якім шмат агнёў», якая утрымлівае раман «Спадчына» і шэраг апавяданняў, напісаных у розныя часы, у тым ліку і найноўшыя.




 Дата: 20 лістапада

Час: 18.00 (час мясцовы)

Месца: беларускі хаб «Новая Зямля», ul. Wyszyńskiego 6a, Беласток 


Бадай з усіх кніг Алеся Аркуша — гэтая самая прыгодніцкая. Пад адну вокладку сабраныя найбольш адметныя героі яго прозы: Іван Шагойка, які падрабляў для партызанаў накладныя на нямецкія склады, і партызаны па іх паспяхова атаварваліся; айцец Феафіл, які захоўваў у магіле ля царквы каштоўнасьці, сабраныя для арміі Булак-Балаховіча; мастак Алесь Пушкін, які шукаў для Беларусі славуты Келіх Грааля і іншыя героі, сярод якіх і сам аўтар, які ўсё гэта напісаў і ва ўсім гэтым прысутнічае. 

Кнігу выдаў Фонд Kamunikat.org. 


На прэзентацыі можна будзе набыць кнігу і атрымаць аўтограф. Уваход вольны.




Вам можа быць цікава

Вясновы Сінемаскоп у Мінску

20.03.2026 19:00 - 05.06.2026 21:00 Музей Азгура (вул. Азгура, 8)

Выстава «Тройчы дзевяць» у Мінску

17.04.2026 18:00 - 17.05.2026 17:00 галерэя ДК (вул. Герцэна, 2а)

«Polyn» у Варшаве

29.05.2026 (19:00 - 21:00) Klub Mechanik (Ludwika Narbutta 87)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ