Прэзентацыя кнігі Дар’і Трайдэн «Грыбныя месцы» ў Варшаве

27.07.2025 19:00 - 21:00 прастора «MIT» (Stalowa, 36) Бясплатнае


27 ліпеня, у нядзелю, у прасторы «MIT» адбудзецца прэзентацыя кнігі Дар’і Трайдэн «Грыбныя месцы»




«Грыбныя месцы»
 — аўтафікшн пра неўзаемнае каханне і набыццё старога дома ў беларускай вёсцы. 

Сустрэча пройдзе ў форме адкрытага інтэрв’ю: журналістка Насця Печанькова задасць спадарыні Дар’і (якая падключыцца да сустрэчы з Беларусі) пытанні аб доме, каханні, целе, сям’і і жаночым лісце. Свае пытанні змогуць задаць і слухачы. 

А яшчэ спадарыня Дар’я і некалькі запрошаных госцяў зачытаюць урыўкі з тэксту кнігі. 

«Грыбныя месцы» не толькі расказваюць асабістую гісторыю, але і даюць зрэз часу: станчэнне сацыяльных сувязяў, нестабільнасць і трывога, у адказ на гэта — пошук каранёў і стварэнне новых апор. 


Уваход вольны. 




Вам можа быць цікава

Выстава «Шчаслівы той, хто, як Уліс...» у Віцебску

03.06.2025 11:00 - 07.09.2025 18:00 арт-цэнтр Марка Шагала (вул. Савецкая, 25)

Спектакль «Экстрэмісты» ў Варшаве

16.07.2025 19:00 - 17.07.2025 21:00 Scena Przodownik (Olesińska 21)

Канцэрт беларускай музычнай школы ў Варшаве

19.07.2025 (12:00 - 14:00) дворык Беларускага Моладзевага Хаба (Dożynkowa, 6a)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ