Прэзентацыя кнігі Дзмітрыя Строцава «Вайна і мір» у Н’ю-Ёрку

05.06.2025 19:00 - 21:00 White Rabbit’s Books (200 West 86th Street) Бясплатнае



У чацвер, 5 чэрвеня, у Н’ю-Ёрку адбудзецца прэзентацыя дзвюхмоўнай кнігі Дзмітрыя Строцава «Вайна і мір»





Удзел бярэ пісьменніца Таццяна Заміроўская. Спадар Дзмітрый далучыцца анлайн. 


«Вайна і мір»
 — руска-ангельская кніга. Пераклады выкананы больш чым 20 перакладчыкамі з ЗША, Аўстраліі, Германіі, Вялікабрытаніі і іншых краін свету. 

У кнігу ўвайшлі выбраныя вершы 1992–2023 гг. 

Пасля анэксіі Крыма, падзей 2020 у Беларусі і вайны ва Украіне спадар Дзмітрый, па яго ўласным прызнанні, выпрацаваў новую манеру пісьма, якую назваў «паэтычны рэпартаж», пазбаўлены метафарычных аздоб. 

З назіральніка ён ператварыўся ва ўдзельніка і сведку гераічнага супраціву хлусні, гвалту і несправядлівасці. 


Квіткі — 35 даляраў (у кошт уваходзіць кніга). Пры куплі двух квіткоў прапануюць на выбар другі экзэмпляр кнігі альбо сертыфікат у кнігарню на 20 даляраў. 


Квіткі бярыце па спасылцы




Вам можа быць цікава

Імпрэза HUKAVOBRAZY ў Гданьску

17.04.2026 (18:00 - 20:00) Украінская бібліятэка (Wita Stwosza 23)

Сустрэча з Аляксандрам Кныровічам і Андрэем Ягоравым у Гданьску

18.04.2026 (16:00 - 17:30) офіс БКТ «Хатка» (ul. Miszewskiego 17/307 (4 паверх))

«Irdorath» у Варшаве (6+)

24.04.2026 (19:30 - 22:00) Proxima (Żwirki i Wigury 99A)

Спектакль «Валізка» ў Кракаве

11.05.2026 (19:00 - 21:00) Małopolski Ogród Sztuki (ul. Rajska 12)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ