Прэзентацыя кнігі Ганны Златкоўскай «Дзяўчынкі-шкло» ў Вільні

29.03.2025 18:00 - 20:00 Беларускі Дом (Vilniaus, 20) Бясплатнае



У суботу, 29 сакавіка, у Беларускім Доме адбудзецца прэзентацыя кнігі Ганны Златкоўскай «Дзяўчынкі-шкло».






Гэта працяг аповесці «Страшна жыць, мама», якая таксама ўвайшла ў гэтую кнігу.

Гэты раман аб выбары жыццёвай стратэгіі, аб лёсе, які часта здаецца за межамі выбару, аб жанчынах і мужчынах, аб тым, як страшна жыць... Аб болі, з-за якой, быццам бы, так і не здабыць доўгачаканага шчасця, але ўсё ж магчыма, калі аднойчы зразумееш, што без расколін яно недасяжна.

Ад аўтаркі: «Выданне кнігі — гэта як дзень нараджэння: хочацца цёплых віншаванняў і радасці. Таму прыходзьце з добрым настроем, можаце ўзяць з сабой шампанскае і падзяліць са мною гэтую выдатную падзею. На прэзентацыі я раскажу, што для мяне значыць пісьменніцтва і чаму часам страшна пра гэта казаць. Яшчэ пагутарым і абдымемся».


Можна будзе набыць кнігу з аўтографам. Кошт кнігі — 25 еўра.


Уваход вольны.





Вам можа быць цікава

Фотавыстава Анатоля Кухарчука "Таямніца чорнага квадрата" ў Мінску

15.01.2026 18:00 - 01.03.2026 19:00 Галерэя Шчамялёва (вул. Рэвалюцыйная, 10)

Znich у Лодзі

14.02.2026 (19:00 - 21:00) Klub Wooltura (Wólczańska 40/42)

Nürnberg у Берліне

15.02.2026 (20:00 - 22:00) Neue Zukunft (Alt-Stralau 68)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ