У пятніцу, 26 чэрвеня, у музеі Янкі Купалы святкуюць Купалле.
Купальская ноч лічылася ноччу цудаў.
Адно з паданняў расказвае пра чароўную кветку папараці, якая цвіце на Купалле ў паўночнай пушчы. Таму, хто яе знойдзе, яна дорыць шчасце і багацце.
Янку Луцэвічу, народжанаму ў купальскую пару, старажытнае свята падарыла яго творчае імя — Янка Купала.
З купальскай легенды пачаўся мастацкі свет першага народнага паэта Беларусі.
Вас чакаюць рэканструкцыя абраду Купалля пры ўдзеле гурта «Скарбніца традыцый» і выкладчыкаў і студэнтаў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў, майстар-класы па старадаўніх гульнях і танцах, пляценні купальскіх вянкоў і вырабаў з лазы.
Вечарына адкрывае традыцыйныя «Купалаўскія дні», прысвечаныя гадавінам нараджэння і смерці народнага паэта.
Уваход вольны.