Прэзентацыя кнігі Колі Сулімы «Веласіпедная вуліца, 51» у Варшаве

12.04.2025 18:00 - 20:00 Bukinistka_pl (Wieniawskiego, 5) Бясплатнае




У суботу, 12 красавіка, у Варшаве адбудзецца прэзентацыя кнігі Колі Сулімы «Веласіпедная вуліца, 51».





«Мяне клічуць Суліма. Я нарадзіўся і вырас у Менску, потым жыў у Каліфорніі, а зараз у Берліне.

Мне тут падабаецца — гэты горад даў мне дах над галавой і ложак з „Ікеі“, прэтцэль у адну руку і шніцаль у іншую. Прымусіў працаваць, вядома, але без гэтага ніяк.

Я жыў у сямі кватэрах сямі раёнаў Берліна і напісаў кнігу пра гэтае падарожжа, яна называецца „Веласіпедная вуліца, 51“.

Гэтая кніга — як аўтобус, які вязе людзей па горадзе, вы можаце зайсці і выйсці, дзе спадабаецца, убачыць тутэйшых моднікаў, бамжоў і вар’ятаў, пачуць роў пажарных сірэн, зайсці ў шпэці. Удыхнуць звычайны пах Берліна — тытунь, шмаль, кебаб і кары вурст».



То прыходзьце ўдыхнуць.


Уваход вольны. ⠀




Вам можа быць цікава

Выстава Уладзіміра Цэслера ў Пізе

23.05.2026 17:00 - 28.06.2026 18:00 AORTA Gallery (Corso Italia 146)

Анлайн-канцэрт J: Морс

28.05.2026 (20:00 - 22:00) (Анлайн)

Адкрыццё фестываля акадэмічнай арганнай музыкі Ars Magna Organi ў Пінску

30.05.2026 (15:30 - 17:30) Катэдральны касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі, (вул. Леніна, 18,)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ