Прэзентацыя кнігі Ірыны Масляніцынай і Міколы Багадзяжа “Легендарныя героі беларускай гісторыі ХІ-ХІХ стст.”

07.02.2020 14:00 - 15:00 Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. М. Багдановіча, 13) Уваход вольны

7 лютага ў 14 гадзін РВУ “Выдавецкі дом “Звязда” і Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. М. Багдановіча, 13) запрашаюць на прэзентацыю новай кнігі Ірыны Масляніцынай і Міколы Багадзяжа “Легендарныя героі беларускай гісторыі ХІ-ХІХ стст.”, якая адбудзецца ў рамках ХXVII Мінскай міжнароднай выставы-кірмашу.

Прэзентуемае выданне распавядае пра самых любімых герояў нашага народа. Іх жыццяпісы апаэтызаваны і насычаны легендамі, што стварылі ўдзячныя нашчадкі. Іншы раз менавіта гэтыя легенды становяцца адпраўным пунктам для ўяўлення маладых беларусаў пра айчынную гісторыю. Усяго 37 арыгінальных біяграфічных нарысаў змяшчае кніга, якая стала плёнам шматгадовай напружанай даследчай працы аўтараў.

Рэальныя падрабязныя біяграфіі, новыя, раней невядомыя факты, новыя ракурсы вядомых падзей, разгадкі гістарычных таямніц – усё гэта чакае наведвальнікаў прэзентацыі.

Дзе: Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

         (вул. М. Багдановіча, 13)

Калі: 7 лютага 2020 г. у 14:00

Уваход вольны

Кантактныя тэлефоны:

(8 017) 271 81 53, 271 79 65, (8 029) 56 49 101, (8 029) 110 10 36


Вам можа быць цікава

Выстава Эдуарда Кавальца «Эд. Насельнікі раю» ў Мінску

01.08.2025 19:00 - 30.09.2025 19:00 музей-майстэрня Заіра Азгура (вул. Азгура, 8)

Выстава «Аб’ектнае мастацтва Аляксандра Малея» ў Віцебску

29.08.2025 11:00 - 30.09.2025 19:00 Музей гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча (вул. Марка Шагала, 5А)

Фэст «Арт ад Белкарт» у Мінску

13.09.2025 14:00 - 14.09.2025 22:00 Lidbeer Dvor (вул. Гікалы, 5)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ