Прэзентацыя кнігі Лесі Пчолкі «Спуск у балота» ў Берліне

25.01.2025 15:00 - 21:00 alpha nova & galerie futura (Am Flutgraben 3) Бясплатнае


У суботу, 25 студзеня, у Берліне адбудзецца прэзентацыя кнігі Лесі Пчолкі «Спуск у балота».





 Апошні год спадарыня Леся даследавала пратэстныя рухі ў Ганконгу (2019-2020) і Беларусі (2020-2021). 


У выніку атрымаўся візуальны архіў, які дакументуе супраціў, памяць і супрацоўніцтва. 


Аформіць імпрэзу выстава Лесі Пчолкі і Дар’і Сазановіч, у якой фрагменты вобразаў з пратэстаў трансфармуюцца ў новыя формы.

Леся Пчолка прачытае лекцыю пра сваю кнігу і пра найноўшую гісторыю Беларусі.

Карэн Чэнг паглыбіць вас у спадчыну супраціву Ганконга і абмяркуе яго сучасныя рэаліі. 

Вечар завершыцца дыджэйскім сэтам Keishi Akashi, які дасць месца для нэтворкінгу і зносін.


Расклад такі: 

15:00 Адкрыццё выставы Лесі Пчолкі і Дар’і Сазановіч 

17:00 Лекцыя-выступ Лесі Пчолкі 

18:00 Прэзентацыя Карэн Чэнг 

18:30 Дыджэйскі сэт Кейшы Акашы; нэтворкінг і сустрэчы 



Уваход, выглядае, вольны. 




Вам можа быць цікава

Лісты салідарнасці пішуць ва Уроцлаве

17.04.2026 (17:00 - 19:00) сядзіба Суполкі беларусаў Уроцлава (Tadeusza Kosciuszki 35A (на дамафоне цісніце 54))

Лекцыя «Жаночы вобраз у археалогіі» ў Мінску

18.04.2026 (15:00 - 17:00) Ратуша (пл. Свабоды, 2а)

Palina ў Лісабоне

30.04.2026 (20:00 - 22:00) Republica da Musica (R. do Centro Cultural 29)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ