Спектакль Светы Бень «Беспрацоўнае дрэва» ў Харлеме (5+)

18.04.2026 14:00 - 16:35 (Badmintonpaad 15) 25 EUR
18 красавіка, у суботу, Света Бень грае ў Харлеме спектакль для ўсёй сям’і «Беспрацоўнае дрэва».

Будзе два паказы — у 14.00 і ў 15.45.

Запрашаюцца дзеці ад 5 гадоў і добра выхаваныя дарослыя.

Вас чакае гісторыя дрэва, якое змушана пакінуць парк, дзе ўсё сваё жыццё прапрацавала... дрэвам.

Яго чакае дарога, напоўненая прыгодамі — то цудоўнымі, то небяспечнымі, а то і абсалютна нечаканымі.

У гэтым монаспектаклі выкарыстоўваюцца тэатральныя лялькі і аб’екты, створаныя берлінскай мастачкай Лінай Хесінай.

Гісторыю прыдумала, расказвае і паказвае актрыса і рэжысёрка Света Бень.

Музыка — Лёня Башаркевіч.

Працягласць — 50 хвілін.

Спектакль ідзе на рускай мове.

Квіткі коштам 25 еўра бярыце па спасылцы. Ёсць парныя квіткі за 40 еўра.



Вам можа быць цікава

Выстава «Музей — гэта мы!» у Мінску

01.04.2026 17:00 - 15.07.2026 19:00 музей Максіма Багдановіча (вул. Багдановіча, 7а)

Выстава мастачкі Цемры «ABSENCE» ў Генку (Бельгія)

21.05.2026 18:00 - 04.06.2026 18:00 KUBE Gallery (Marcel Habetslaan 26)

višniovy tort у Познані

05.06.2026 (19:00 - 23:00) Dragon Social Club (Zamkowa 3/5)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ