Прэзентацыя кнігі Марыі Гулінай «Ляцела белая птушка» ў Варшаве

23.07.2024 19:00 - 21:00 Staromiejski Dom Kultury (Rynek Starego Miasta, 2) Бясплатнае
 

У аўторак, 23 ліпеня, у Варшаве прэзентуюць кнігу Марыі Гулінай «Ляцела белая птушка».







Дата: 23 ліпеня

Час: 19.00 (час мясцовы)

Месца: Staromiejski Dom Kultury, Rynek Starego Miasta, 2, Варшава




 «Я пішу нататкі пра падарожжы, пачынаючы з першай дзіцячай вандроўкі да мора. Чым далей, тым больш важнымі рабіліся не самі вандроўкі, не змена малюнка за вакном, а нябачная, але глыбокая сувязь, якую атрымліваецца ўсталяваць з горадам, месцам, чалавекам — і няважна, на год ці на дзень», — кажа спадарыня Марыя.



Марыя Гуліна — журналістка і пісьменніца, працавала рэдактаркай анлайн-часопіса 34travel, валанцёрыла ў экалагічнай арганізацыі ў Чэхіі, будавала экасцежкі на Байкале, спрабавала сябе ў якасці матроса паруснага карабля каля ўзбярэжжа Партугаліі і шукала сляды сямейнай гісторыі на Камчатцы. Успаміны гэтых ды іншых вандровак у новай кнізе. 



Уваход вольны.







Вам можа быць цікава

Майстар-клас па стварэнні «відкоў» у Заслаўі

26.07.2026 (12:00 - 14:00) музей беларускай маляванкі (вул. Дачная, 13)

Імпрэза «Інтэрв’ю. Наста. Ногі і галава» ў Варшаве

29.07.2026 (18:40 - 20:00) Staromiejski Dom Kultury (Rynek Starego Miasta 2)

Лекцыя «Стэфанія Станюта: жыццё як кіно» ў Мінску (12+)

29.07.2026 (19:00 - 21:00) mooon ў ГЗЦ ​​Palazzo (вул. Ціміразева, 74А)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ