Прэзентацыя кнігі Марыі Гулінай «Ляцела белая птушка» ў Вільні

31.07.2024 19:00 - 21:00 CreateCulture Space (Karmelitų gatvė 5) Бясплатнае


У сераду, 31 ліпеня, у Вільні прэзентуюць кнігу Марыі Гулінай «Ляцела белая птушка».







 Дата: 31 ліпеня

Час: 19.00 (час мясцовы)

Месца: CreateCulture Space, Karmelitų gatvė 5, Вільня




«Я пішу нататкі пра падарожжы, пачынаючы з першай дзіцячай вандроўкі да мора. Чым далей, тым больш важнымі рабіліся не самі вандроўкі, не змена малюнка за вакном, а нябачная, але глыбокая сувязь, якую атрымліваецца ўсталяваць з горадам, месцам, чалавекам — і няважна, на год ці на дзень», — кажа спадарыня Марыя.


 Марыя Гуліна — журналістка і пісьменніца, працавала рэдактаркай анлайн-часопіса 34travel, валанцёрыла ў экалагічнай арганізацыі ў Чэхіі, будавала экасцежкі на Байкале, спрабавала сябе ў якасці матроса паруснага карабля каля ўзбярэжжа Партугаліі і шукала сляды сямейнай гісторыі на Камчатцы. Успаміны гэтых ды іншых вандровак у новай кнізе. 



Уваход вольны.






Вам можа быць цікава

Выстава Арлена Кашкурэвіча ў Полацку

20.05.2026 10:00 - 30.04.2027 18:00 мастацкая галерэя Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка (вул. Стралецкая, 4A-4)

Выстава «Іван Фяцісаў. Маляўнічыя навелы» ў Мінску

21.08.2026 10:00 - 04.10.2026 17:00 Нацыянальны мастацкі музей (пераходная галерэя) (К. Маркса, 24)

Выстава Уладзіміра Казакова «Прысвячэнне Беларусі» ў Гродне

03.09.2026 17:30 - 27.09.2026 19:00 КЦ «Фестывальны» (вул. Тэльмана, 4)

Спектакль «Galera» ў Варшаве (18+)

17.09.2026 (19:00 - 21:00) Teatr Komuna Warszawa (Emilii Plater 31)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ