Прэзентацыя кнігі «Няскоранае пакаленне. Галасы беларускай моладзі 2020-га» ў Варшаве

12.04.2025 15:00 - 17:00 Музей Вольнай Беларусі (Foksal 11) Бясплатнае



У суботу, 12 красавіка, у Музеі Вольнай Беларусі адбудзецца прэзентацыя кнігі «Няскоранае пакаленне. Галасы беларускай моладзі 2020-га».





Зборнік складаецца з 25 эсэ студэнтаў і студэнтак, у якіх маладыя людзі распавядаюць пра свой досвед удзелу ў пратэстах, пра затрыманні, катаванні, траўмы і вымушаную эміграцыю.

Кніга — магутны напамін пра рэчаіснасць, якую рэпрэсіўны рэжым імкнецца сцерці або сказіць.

У прэзентацыі возьмуць удзел чалец Каардынацыйнай Рады, гісторык, студэнцкі актывіст і адзін з аўтараў кнігі Аляксандр Паршанкоў, іншыя аўтары зборніка і рэдактары «Skaryna Press» Ігар Іваноў і Уладзіслаў Гарбацкі.


Падчас сустрэчы можна будзе набыць друкаваны зборнік. Ён ужо даступны задарма ў электронным варыянце на сайце выдавецтва.


Уваход вольны.




Вам можа быць цікава

Выстава «Рай» у Віцебску

21.02.2025 17:00 - 20.06.2025 19:00 арт-прастора «Талстога, 7» (вул. Талстога, 7)

Выстава «There is No River Without Sources» ў Берліне

04.04.2025 19:00 - 20.04.2025 18:00 PAKD Gallery (An d. Mole 9)

Майстар-клас па велікодным дэкоры ў Мінску

15.04.2025 17:00 - 17.04.2025 19:00 музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13)

Творчы занятак «Пасхальная паштоўка-маляванка» ў Заслаўі

17.04.2025 (15:30 - 17:30) музей беларускай маляванкі (вул. Дачная, 13)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ