Гомельскі тату-мастак Ілля, які зараз жыве ў Польшчы, звярнуўся па дапамогу. Паўтары гады творца праляжаў у шпіталі, змагаючыся за сваё жыццё. Сёлета хлопцу перасадзілі новая сэрца. Але... «Беларусь для мяне закрытая, а ў Польшчы я за гэты час стаў чалавекам без статусу і амаль бяздомным».
Фота: bysol.org
На дадзены момант BYSOL адкрыў збор, каб дапамагчы творцу.
«Мяне клічуць Ілля, я тату-мастак з Гомеля. З дзяцінства мне было важна ствараць прыгажосць і пакідаць людзям добрую памяць пра сябе. Калі пачаліся пратэсты 2020 года, я ўжо жыў у Польшчы, але не змог застацца абыякавым: рабіў плакаты, друкаваў футболкі з нашым (бел-чырвона-белым) сцягам, дапамагаў арганізоўваць мітынгі ў Катавіцах. Мы верылі, што голас кожнага мае важнасць».
У 2021 годзе тату-майстру паставілі кардыёстымулятар. Праз год прыбор выйшаў са строю, і клапан разбурыўся. Лекары сказалі, што шанец адзін – перасадка сэрца. Паўтара гады Ілля ляжаў у лякарнях, губляючы працу, жыллё і дакументы.
«У сакавіку 2025 года мне перасадзілі новае сэрца. Аперацыя падарыла новае жыццё, але забрала апошнія зберажэнні: хостэл аплачаны толькі да 26 чэрвеня, пашпарт і від на жыхарства скончыліся, а лекары пакуль забараняюць любую працу і нават паездкі па горадзе – любое заражэнне можа каштаваць мне новага сэрца. Я павінен прымаць лекі па гадзінах і не ўпускаць нічога, павінен выконваць дыету, акрамя гэтага кожны тыдзень я павінен ездзіць у клініку на кантроль і здаваць аналізы.
У найбліжэйшы час я павінен разабрацца са сваімі дакументамі, каб пазней аформіць інваліднасць і атрымліваць сацыяльную дапамогу.
У мяне няма сям'і і «сваіх» у Польшчы. Сябры падтрымлівалі, як маглі, але іх рэсурсы ўжо скончыліся. А мне ўсё яшчэ патрэбна дапамога, каб далячыцца і не застацца на вуліцы. Я вельмі хачу вярнуцца да творчасці, якой жыў усё жыццё, і працягваць рабіць людзям добрае і прыгожае.
Дзякуй кожнаму, хто адгукнецца: сваім удзелам вы падаўжаеце жыццё адразу двум людзям, якія жывуць зараз ува мне.
Беражы вас Бог».