Прэзентацыя кнігі Руслана Кулевіча «Апошнія сведкі Гродна» ў Беластоку

19.09.2025 18:00 - 21:00 Centrum Zamenhofa (ul. Warszawska 19) Бясплатнае



У пятніцу, 19 верасня, у Беластоку адбудзецца прэзентацыя кнігі Руслана Кулевіча «Апошнія сведкі Гродна»





Гэта 23 гісторыі гродзенцаў. Большасць з іх пражылі ў горадзе большую частку жыцця, іншыя пакінулі горад пасля Другой сусветнай вайны і з’ехалі ў Польшчу як рэпатрыянты. 

Яны жывуць у Беластоку, Лодзі, Варшаве, Шчытне і іншых гарадах, але многія з іх дагэтуль называюць сябе гродзенцамі. 

Сярэдні ўзрост герояў кнігі — 93 гады, а самая пажылая ўдзельніца нарадзілася ў 1918 годзе. 

На жаль, некаторыя суразмоўцы зусім няшмат не дажылі да прэзентацыі, але кніга важная для іх нашчадкаў. 


Уваход вольны, а кнігу можна будзе набыць за данат. 



Вам можа быць цікава

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ