Прэзентацыя кнігі «Сэр Гавейн і Зялёны Рыцар» у Варшаве

08.03.2025 18:00 - 20:00 «Кнігаўка» (ul. Kłopotowskiego, 4) Бясплатнае



 У суботу, 8 сакавіка, у кнігарні «Кнігаўка» адбудзецца прэзентацыя сярэднявечнай англійскай паэмы «Сэр Гавейн і Зялёны Рыцар», твора, якім захапляўся і які перакладаў Толкін.





На сустрэчы з перакладчыкам Ігарам Куліковым вы даведаецеся, што такое артурыяна (калі яшчэ не), чым гэта паэма вылучаецца сярод іншых твораў пра караля Артура і яго рыцараў, а таксама што такое алітэрацыйны верш (якім напісана паэма), адкуль ён узяўся і чаму заняпаў.

Акрамя таго, вы пачуеце сярэднеангельскую мову (якая гучыць далёка не так, як сучасная!) і паспрабуеце свае сілы ў перакладзе з яе на беларускую.



Уваход вольны.



Вам можа быць цікава

Тыдзень беларускай культуры ў Вільні

Віленскі беларускі музей імя Луцкевіча (Vilniaus 20)

Спектакль «Pułapka na ptaki» ў Варшаве (15+)

12.09.2026 (21:00 - 22:15) Teatr Druga Strefa (ul. Zygmunta Modzelewskiego 71)

Квіз «Шуфлядка» ў Варшаве

14.09.2026 (19:00 - 21:00) CHILLIN (Świętokrzyska 18)

Вечар джазу ў Мінску

19.09.2026 (17:00 - 19:00) музей-майстэрня Заіра Азгура (вул. Азгура, 8)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ