Прэзентацыя кнігі твораў беларускіх палітвязняў «Турэмны зборнік» у Беластоку

07.05.2024 18:30 - 20:00 беларускі хаб «Новая Зямля» (ul. Wyszyńskiego 6a) Бясплатнае
 

У аўторак, 7 траўня, у хабе «Новая Зямля» прэзентуюць «Турэмны зборнік», які аб’яднаў творы беларускіх палітвязняў.






Дата: 7 траўня

Час: 18.30 (час мясцовы)

Месца: беларускі хаб «Новая Зямля», ul. Wyszyńskiego 6a, Беласток 



У кнігу ўвайшлі вершы, казкі, успаміны, апавяданні і публіцыстычныя тэксты 52 зняволеных па палітычна матываваных крымінальных справах, напісаныя ў 2020-2023 гадах. 


Прадмову да выдання напісала пісьменніца Ева Вежнавец:


«Творчасць беларускіх палітвязняў — гісторыя асвойвання траўматычнага досведу, неаднакроць блізкага да смяротнага, і гісторыя пераўтварэння гэтага досведу ў высокае, простае і светлае, што асабліва добра відно з цёмнага лёху». 

На вокладцы — малюнак мастака Алеся Пушкіна, забітага ў гарадзенскай турме. 



Толькі падчас прэзентацыі асобнік кнігі можна будзе атрымаць у падарунак — не абмініце такой магчымасці.



 Уваход вольны.






Вам можа быць цікава

Выстава «Віцебск у лініях Давіда Якерсона» ў Віцебску

17.03.2026 10:00 - 14.06.2026 17:00 Музей гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча (вул. Марка Шагала, 5А)

Паэтычны батл Аляксея Кулакова і Нікі Беляўцовай у Мінску

13.05.2026 (19:00 - 21:00) кінатэатр «Піянер» (вул. Энгельса, 20)

Праслухоўванне новага альбома гурта NOCHY ў Варшаве

14.05.2026 (18:30 - 20:30) (паведамяць удзельнікам асабіста)

Фестываль агню ў Мінску

22.05.2026 10:00 - 24.05.2026 23:00 заапарк (вул. Ташкентская, 40)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ