Прэзентацыя кнігі вершаў Ігара Кулікова «Бяскрай» у Вільні

18.06.2024 19:00 - 21:00 Віленскі беларускі музей імя Луцкевіча (Vilniaus, 20) Бясплатнае


 У аўторак, 18 чэрвеня, у Віленскім беларускім музеі імя Луцкевіча адбудзецца прэзентацыя кнігі вершаў паэта і перакладчыка Ігара Кулікова «Бяскрай».







Дата: 18 чэрвеня

Час: 19.00 (час мясцовы)

Месца: Віленскі беларускі музей імя Луцкевіча, Vilniaus, 20, Вільня 



У кнігу ўвайшлі вершы, напісаныя са жніўня 2020 года па сакавік 2024-га, а таксама жменя ранейшых, але звязаных з рэштаю калі не падзейна, то змястоўна.

 Кніга выйшла ў берлінскім выдавецтве hochroth, вядомым чытачам сваімі стылёвымі дызайнамі і друкарскім працэсам.



Ігар Кулікоў нарадзіўся ў 1988 годзе ў Менску. Скончыў філфак БДУ. Піша вершы, перакладае паэзію і часам прозу, пераважна з санскрыту і ангельскай. 



Уваход вольны.






Вам можа быць цікава

Выстава «1.1.1» у Віцебску

28.04.2026 17:00 - 31.05.2026 18:00 арт-цэнтр Марка Шагала (вул. Савецкая, 25)

Віктар Шалкевіч у Вільні ⠀

04.05.2026 (18:00 - 20:00) Дом нацыянальных супольнасцяў (Raugyklos g. 25)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ