Прэзентацыя кнігу Юры Грыбоўскага «Беларусы ў польскім войску: 1919-1947» у Беластоку

13.06.2024 18:00 - 20:00 беларускі хаб «Новая Зямля» (ul. Wyszyńskiego 6a) Бясплатнае



У чацвер, 13 чэрвеня, у хабе «Новая Зямля» прэзентуюць кнігу Юры Грыбоўскага «Беларусы ў польскім войску: 1919-1947».






Дата: 13 чэрвеня

Час: 18.00 (час мясцовы)

Месца: беларускі хаб «Новая Зямля», ul. Wyszyńskiego 6a, Беласток 



Спадар Юры распавядзе пра ўдзел беларусаў у рэгулярных фармаваннях Польскага Войска: 

у перыяд польска-савецкай вайны;
 у міжваенны час; 
у гады Другой сусветнай вайны; 
пасля яе заканчэння.

 Аўтар засяродзіў увагу на стаўленні польскіх грамадзян беларускай нацыянальнасці да выканання жаўнерскага абавязку, палітыцы польскіх улад да вайскоўцаў-беларусаў, іх удзеле ў баявых дзеяннях на тэрыторыі Польшчы, Беларусі, Італіі, Францыі, Галандыі, Бельгіі, Нямеччыны, Вялікабрытаніі, Нарвегіі, Паўночнай Афрыкі, Атлантычным акіяне. 

Даследуе ён і пасляваенны лёс гэтых людзей. Кніга прысвечана дзясяткам тысяч беларусаў, якія ахвярна змагаліся ў польскім войску і былі забытыя на бацькаўшчыне.



У сустрэчы бярэ ўдзел рэдактар кнігі прафесар Алег Латышонак


Кнігу можна набыць толькі за наяўныя. 


Уваход вольны.






Вам можа быць цікава

Выстава «STYX — Crossing Darkness Within» у Берліне

26.04.2026 15:00 - 31.05.2026 18:00 void ink (Schwedter Str. 48)

Выстава Алеся Родзіна «Экалагічная дысперсія» ў Мінску

19.05.2026 10:00 - 31.08.2026 19:00 Музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13)

Chornabrova ў Познані

30.05.2026 (19:00 - 22:00) My pod sceną (Ul. 27 Grudnia 10)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ